Вучоная ступень: доктар фізіка-матэматычных навук
Вучонае званне: прафесар
Пасада на момант прысваення звання: загадчык кафедры тэарэтычнай фізікі
Пратакол пасяджэння Савета ўніверсітэта: №9 ад 06.03.2006 г.
Кароткая біяграфія: Нарадзіўся 7 жніўня 1939 ў сяле Сухаўскае (сёння прыгарад Іркуцка) Іркуцкага раёна Іркуцкай вобласці (Расія). У 1956 годзе на выдатна скончыў сярэднюю школу, вышэйшую адукацыю атрымаў на фізічным факультэце Іркуцкага ўніверсітэта. Пасля заканчэння ўніверсітэта працаваў у Праблемнай лабараторыі кафедры ўзбагачэння карысных выкапняў Іркуцкага політэхнічнага інстытута (цяпер Іркуцкі політэхнічны ўніверсітэт). Завочна навучаўся ў аспірантуры , якую скончыў у 1965 і абараніў кандыдацкую дысертацыю “Аналіз базальных рэнтгенаўскіх рэфлексаў флагапітаў з рознай ступенню гідратацыі”. 14 гадоў прафесар В.А. Ліопа працаваў на кафедры агульнай фізікі Іркуцкага ўніверсітэта, дзе праходзіць прыступкі ўніверсітэцкай службовай лесвіцы ад асістэнта (1964) да загадчыка кафедры (1974). Са сваім навуковым кіраўніком загадчыкам кафедры фізікі цвёрдага цела прафесарам Міхаілам Сцяпанавічам Мецікам, В.А. Ліопа пачаў працаваць, калі яшчэ быў студэнтам трэцяга курса. У 1978 годзе В.А. Ліопа абраны на пасаду дацэнта кафедры агульнай і тэарэтычнай фізікі Брэсцкага педагагічнага інстытута і пераязджае ў Беларусь. З 1979 па 1983 гады – прарэктар па вучэбнай працы інстытута. Са студзеня 1985 года В.А. Ліопа – дацэнт кафедры квантавай электронікі Гродзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. У 1999 годзе абараніў доктарскую дысертацыю “Фізічныя механізмы структурных змяненняў слюды ў залежнасці ад знешніх уздзеянняў”. У 2000 годзе яму прысвоена вучонае званне прафесара па спецыяльнасці “Фізіка”. З 1999 па 2009 гады – загадчык кафедры тэарэтычнай фізікі. Аўтар больш чым 500 навуковых прац, у ліку якіх 20 манаграфій і вучэбных дапаможнікаў. Званне Ганаровага прафесара Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прысвоена ў 2006 годзе.