Вучоная ступень: доктар фізіка-матэматычных навук
Вучонае званне: прафесар
Пасада на момант прысваення звання: загадчык кафедры матэматычнага аналізу
Пратакол пасяджэння Савета ўніверсітэта: №1 ад 29.08.2003 г.
Кароткая біяграфія: Нарадзіўся 12 жніўня 1938 г. у в. Антонаўка Майскага сельсавету Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці. У 1961 годзе скончыў фізіка-матэматычны факультэт Гродзенскага педагагічнага інстытута . З 1965 года працаваў асістэнтам, старшым выкладчыкам, дацэнтам, прафесарам кафедраў элементарнай матэматыкі, геаметрыі і методыкі выкладання матэматыкі, матэматычнага аналізу фізіка-матэматычнага (з 1975 года – матэматычнага) факультэта Гродзенскага педагагічнага інстытута. У 1975 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму “Аб адназначных рухомых асаблівасцях раўненняў вышэйшых парадкаў”. З 1977 па 1980 год – загадчык кафедры геаметрыі і методыкі выкладання матэматыкі, з 1980 па 1982 год і з 1984 па 2010 год – загадчык кафедры матэматычнага аналізу. У 1989 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму “Аналітычныя ўласцівасці раўненняў і сістэм трэцяга парадку”. З 1994 па 1995 год – дэкан матэматычнага факультэта, з 1996 па 1997 год – прарэктар па вучэбнай працы, з 1997 па 2001 год – першы прарэктар Гродзенскага ўніверсітэта, з 2001 па 2003 год –прарэктар па вучэбнай і выхаваўчай працы. У 1999 годзе абраны членам-карэспандэнтам Беларускай акадэміі адукацыі. Навуковыя інтарэсы – аналітычная тэорыя дыферэнцыяльных раўненняў. Аўтар больш за 100 навуковых прац. Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь. У 1998 годзе ўзнагароджаны Першай прэміяй Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за асабісты ўнёсак у развіццё здольнасцяў таленавітай моладзі. Званне Ганаровага прафесара Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прысвоена ў 2003 годзе.