Фестываль адбудзецца 18 лютага 2017 года ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. Паралельна з ім адбудуцца таксама V навукова практычная канферэнцыя школьнікаў «Фізіка вакол нас» і абласны конкурс навукова-тэхнічнай творчасці навучэнскай моладзі «ТехноИнтеллект».
Мерапрыемствы разлічаны на школьнікаў 5-11 класаў, якія цікавяцца фізікай, інфарматыкай, астраноміяй, электронікай і робататэхнікі.
Перад дзецьмі выступяць супрацоўнікі буйных робататэхнічных цэнтраў Беларусі і вядучых універсітэтаў краіны. Школьнікам будзе прадстаўлена ўнікальная магчымасць жывых зносін з прадстаўнікамі свету навукі і IT-кампаній, а таксама студэнтамі і аспірантамі, якія выбралі фізіку і інфарматыку ў якасці свайго жыццёвага шляху.
У праграме фестывалю прадугледжаны займальныя выступы і майстар-класы вядомых навукоўцаў, дэманстрацыя займальных эксперыментаў, заняткі па робататэхніцы, а таксама прафарыентацыйныя кансультацыі спецыялістаў.
Удзел у мерапрыемствах бясплатны. Для гэтага неабходна прайсці электронную рэгістрацыю і запоўніць форму ўдзельніка па спасылцы. Рэгістрацыя пачынаецца 27 студзеня 2017 года.
Фестываль адбудзецца ў галоўным корпусе Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па адрасе г. Гродна, вул. Э. Ажэшка, 22.
Арганізатарамі навуковых форумаў выступілі купалаўскі ўніверсітэт, РУП «Вучэбна-навукова-вытворчы цэнтр «Тэхналаб» і адукацыйны цэнтр «Стэмлаб».
З праграмай фестывалю можна азнаёміцца ў дадатку.