У Мінску 26-27 лістапада 2015 года адбудзецца беларуска-кітайскі маладзёжны інавацыйны форум «Новыя гарызонты 2015».
Мэта правядзення сустрэчы - актывізацыя супрацоўніцтва моладзі Беларусі і Кітая ў галіне навукі, інавацыйнай дзейнасці, культуры.
На форуме будзе арганізавана работа наступных секцый:
секцыя 1. «Інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі»;
секцыя 2. «Будаўніцтва, архітэктура, дызайн»;
секцыя 3. «Сацыяльныя і гуманітарныя навукі»;
секцыя 4. «Тэхніка, абсталяванне і новыя матэрыялы»;
секцыя 5. «Культура і мастацтва».
Таксама ў рамках форуму адбудуцца наступныя мерапрыемствы:
- конкурс навукова-тэхнічных распрацовак і інавацыйных праектаў студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў і маладых навукоўцаў Беларусі і Кітая «Твая творчасць - тваё жыццё». Пераможцы будуць вызначаны ў намінацыях «Лепшая навукова-даследчая праца» і «Лепшы інавацыйны праект»;
- конкурс мастацкай творчасці моладзі Беларусі і Кітая «Праз культуру да супрацоўніцтва»;
- прэзентацыя Інстытута Канфуцыя па навуцы і тэхніцы БНТУ як рэсурсу актывізацыі моладзевага беларуска-кітайскага навукова-тэхнічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва;
- конкурс кітайскай мовы ў сферы навукі і тэхнікі;
- круглы стол «Дыялог. Супрацоўніцтва. Развіццё »
- выстава «Стваральнік будучыні».
Рабочыя мовы форуму - англійская, кітайская, руская.
Тэрмін падачы заявак на ўдзел у мерапрыемствах - да 15 лістапада 2015 года, форма заяўкі размешчана на сайце www.belarus-china.bntu.by или в документе.
Арганізатары форуму - Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, Міністэрства Адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, Рэспубліканскае інавацыйнае ўнітарнае прадпрыемства "Навукова-тэхналагічны парк БНТУ "Палітэхнік" і Інстытут Канфуцыя па навуцы і тэхніцы БНТУ.
Падрабязнасці правядзення форуму гл. у дадатку.
Кантактныя асобы
Генадзій Міхайлавіч Пяцігор, тэл. +375 (17) 292-80-83 (агульныя пытанні)
Марына Уладзіміраўна Цывес, тэл. +375 (17) 331-12-62 (прэзентацыя Інстытута Канфуцыя па навуцы і тэхніцы, конкурс кітайскай мовы)
Наталія Юр'еўна Тамашэвіч, тэл. +375 (17) 292-80-81 (публікацыя дакладаў)
Максім Васільевіч Журкевіч, тэл. +375 (17) 293-96-74 (конкурс інавацыйных праектаў)