З 9 па 13 ліставпада 2015 года ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы будзе працаваць «Школа здароўя і эстэтыкі харчавання».
На заняткахудзельнікі маюць магчымасць:
- правесці аналіз стану харчавання і кантроль вагі (біяімпедансны аналіз);
- навучыцца навыкам сервіроўкі і дэкарыравання стала;
- прайсці навучанне па асновах карвінга і энагастраноміі.
У рамках семінара пройдуць майстар-класы па прыгатаванні страў італьянскай кухні і сустрэча «Сучасныя тэндэнцыі ў карысным і смачным харчаванні».
Семінар правядуць кандыдаты і дактары навук, кампетэнтныя ў дадзенай галіне, вопытныя спецыялісты сваёй справы - інжынеры-тэхнолагі, кухары, дызайнеры.
Групы фарміруюцца да 10 чалавек.
Усе ўдзельнікі семінара забяспечваюцца раздатачным матэрыялам і атрымліваюць сертыфікат.
З усімі дадатковымі паслугамі, якія аказвае ўніверсітэт, можна азнаёміцца тут.
Кантакты
Тел.: 8 (033) 627-90-36, 8 (029) 698-41-50
e-mail: super.food@inbox.ru