Фестываль пройдзе 31 сакавіка 2017 года на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Удзел у конкурсе возьмуць студэнты, навучэнцы ўстаноў сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі, школьнікі Гродзеншчыны, а таксама прадстаўнікі моладзевых грамадскіх арганізацый.
У рамках фестывалю плануецца паказ фільмаў рознай жанравай накіраванасці: дакументальных, гульнявых, анімацыйных фільмаў, сацыяльных ролікаў, прома-ролікаў, відэасюжэтаў, відэазамлёвак, фільмаў-партрэтаў і відэапраекце.
Журы вызначыць пераможцаў фестывалю ў наступных намінацыях:
- Гран-пры;
- Лаурэат 1-ой ступени;
- Лаурэат 2-ой ступени;
- Лаурэат 3-яй ступени;
- «Лепшы гульнявы фільм»(па катэгорыях);
- «Лепшы анімацыйны ролік» (па катэгорыях);
- «Лепшы дакументальны фільм» (па катэгорыях);
- «Лепшы сацыяльны ролік» (па катэгорыях);
- «Лепшы прома-ролік» (па катэгорыях);
- «Лепшы фільм-партрэт» (па катэгорыях);
- «Лепшы навінавы сюжэт» (па катэгорыях);
- «Лепшы видэапраект» (па катэгорыях);
- «Лепшая відэазамалёўка» (па катэгорыях);
Сярод дадатковых тэматычных намінацый:
- «Першы крок у вялікую навуку»;
- «Урокі карыснага і марнага інтэрнэту»;
- "Гродзеншчына турыстычная».
Запрашаем на паказ усіх жадаючых!