Падчас акцыі студэнты-купалаўцы даведаліся адказы на пытанні па тэме ВІЧ/СНІД: кожны з удзельнікаў акцыі атрымаў інфармацыйныя буклеты «ВІЧ/СНІД: даведайся больш!» і чырвоныя стужачкі - сімвал барацьбы са СНІДам.
Даведка
Ва ўсім свеце 1 снежня адзначаюць дзень барацьбы са СНІДам. Упершыню ён адзначаўся ў 1988 годзе пасля таго, як на сустрэчы міністраў аховы здароўя ўсіх краін прагучаў заклік да сацыяльнай памяркоўнасці і пашырэнню абмену інфармацыяй па ВІЧ / СНІД.