21 лютага дыялогавая пляцоўка «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай...» аб'яднала студэнтаў розных курсаў і факультэтаў Купалаўскага ўнiверсiтэта.
22 лютага свой 83-і Дзень нараджэння адзначае Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. У ліку значных мерапрыемстваў, прымеркаваных да святочнай даты, - пасяджэнне Прэзідыума асацыяцыі выпускнікоў-купалаўцаў, у ходзе якога былі падведзены вынікі і абмеркаваны перспектывы сумеснай дзейнасці на карысць развіцця галоўнага ўніверсітэта Гродзеншчыны.
Дэкан факультэта эканомікі і кіравання, старшыня першаснай арганізацыі ГА "Беларускі саюз жанчын" ГрДУ імя Янкі Купалы Марына Карпіцкая прыняла ўдзел у Міжнародным навуковым форуме "Жанчыны-хімікі 2023", які прайшоў у Ташкенцкім хіміка-тэхналагічным інстытуце (г. Ташкент, Рэспубліка Узбекістан).
Студэнты 1 і 3 курсаў спецыяльнасці "Фінансы і крэдыт" і выкладчыкі кафедры фінансаў і бухгалтарскага ўліку факультэта эканомікі і кіравання прынялі ўдзел у адукацыйным вэбінары Аўдытарскай палаты Рэспублікі Беларусь.
Больш за 1000 чалавек далучыліся да напісання традыцыйнай Купалаўскай дыктоўкі. Сярод іх не толькі купалаўцы, але і навучэнцы школ і замежныя студэнты. Сёлета ўдзельнікі пісалі тэкст паводле Янкі Сіпакова “Ліст да Радзімы”.
Набліжаецца самае яркае і доўгачаканае свята – Дзень нараджэння Купалаўскага ўніверсітэта! Напярэдадні гэтай незабыўнай падзеі ўсе ахвочыя змаглі прыняць удзел у святочнай акцыі «Віншавальная паштоўка «Мой ГрДУ».
Экспазіцыя ў галерэі «UNIVERSUM» абнаўляецца штогод да Дня нараджэння Купалаўскага ўніверсітэта. Традыцыйна экспазіцыю складаюць курсавыя і дыпломныя работы студэнтаў кафедры выяўленчага мастацтва, выкананыя ў тэхніцы станковага жывапісу.
Каля пяцісот школьнікаў з усёй вобласці прыехалі на ваенны факультэт ГрДУ імя Янкі Купалы, каб пазнаёміцца з жыццём курсантаў, пагутарыць з выкладчыкамі і задаць пытанні кіраўніцтву факультэта.
160 арганізацый з усёй краіны прадставілі больш за 600 экспанатаў, якія расказваюць аб высокатэхналагічных рашэннях у сферы энергетыкі, экалогіі, фармацыі, медыцыны, АПК, IT-тэхналогій, робататэхнікі, абараназдольнасці. Купалаўскі ўніверсітэт таксама прадстаўляе свае дасягненні ў галіне навукі і тэхналогій.
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь 13–14 красавіка праводзіць V Рэспубліканскі маладзёжны фестываль-конкурс "Медыясфера-2023".
16 лютага 2023 года адбылася справаздачная канферэнцыя пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі навучэнцаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі.
Хакатон вяртаецца! 23 лютага ў ГрДУ імя Янкі Купалы пройдзе падзея, якая далучыць самыя крэатыўныя каманды ўсіх факультэтаў у навуковую, інавацыйную і праектную дзейнасць.
Памяць воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія загінулі падчас баявых дзеянняў у Афганістане, ушанавалі раніцай у гарадскім скверы па вуліцы Курчатава ля помніка воінам-інтэрнацыяналістам. Даніну павагі ад імя купалаўцаў выказалі першы прарэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Аляксандр Карэўскі, начальнік ваеннага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы Аляксандр Юнец і супрацоўнікі ўніверсітэта.
Акунуцца ў традыцыі Усходу і наведаць майстар-класы па кітайскай каліграфіі можна будзе 16 лютага.
Настаў час абнаўленняў і ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы аб'яўлены конкурс на распрацоўку дызайну новага сайта універсітэта! І ніхто лепш з гэтай справай не справіцца, чым купалаўцы, якія самі ім карыстаюцца. Да ўдзелу запрашаюцца студэнты, магістранты, аспіранты, выкладчыкі і супрацоўнікі структурных падраздзяленняў.
Дэлегацыя Калінінградскай вобласці з працоўным візітам наведвае Гродзеншчыну. На працягу трох дзён запланавана шмат розных мерапрыемстваў. Сярод іх было і наведванне Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта Імя Янкі Купалы. Прадстаўнікі вобласці-партнёра азнаёміліся з гісторыяй і патэнцыялам універсітэта, а таксама прынялі ўдзел у дыялогавай пляцоўцы "Расія - Беларусь: партнёрства 2.0" (Маладзёжнае супрацоўніцтва).
Моладзевы праект "Выбіраем студатрад" стартуе 24 лютага.
У агульным заліку каманда Купалаўскага ўніверсітэта заняла пятае месца. Усяго ў спаборніцтвах удзельнічалі студэнты з 31 установы вышэйшай адукацыі Беларусі.
Студэнты юрыдычнага факультэта ўдастоены дыпломаў І ступені ў намінацыі "Юрыдычныя навукі" Міжнароднага навукова-даследчага конкурсу "Навуковы імпульс - 2023".
Урачыстае мерапрыемства адбылося на базе адміністрацыйнага будынка мытні. У ліку запрошаных гасцей былі дэкан юрыдычнага факультэта Святлана Чабуранава і студэнты 4 курса спецыяльнасці "Мытная справа" Ганна Сушко і Вера Мартынава.
Ваенны факультэт расчыніць свае дзверы перад патэнцыйнымі абітурыентамі ў наступную суботу, 18 лютага. У школьнікаў і іх бацькоў будзе ўнікальная магчымасць убачыць будні курсантаў знутры, пагутарыць з кіраўніцтвам факультэта.
Ужо стала добрай традыцыяй на факультэце біялогіі і экалогіі Купалаўскага ўніверсітэта праводзіць вучэбна-трэніровачныя зборы па хіміі і біялогіі. Яны праходзяць у цесным узаемадзеянні з Галоўным упраўленнем адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта і садзейнічаюць у падрыхтоўцы каманды навучэнцаў Гродзеншчыны да чацвёртага заключнага этапа Рэспубліканскай алімпіяды.
Дыялогавая пляцоўка адбылася ў рамках рэспубліканскай акцыі "Бяспека - у кожны дом". Супрацоўнікі МНС і студэнты абмеркавалі пытанні бяспекі і пагаварылі аб тым, наколькі важна выконваць правілы, якія дапамагаюць пазбегнуць бяды.
Студэнт 1 курса факультэта мастацтваў і дызайну Ціхан Ганчароў стаў уладальнікам дыплома III ступені Рэспубліканскага конкурсу творчых работ, прысвечаных Году гістарычнай памяці. Ціхан атрымаў перамогу ў намінацыі "Вялікая Айчынная вайна ў памяці маёй сям'і". Студэнтка 5 курса філалагічнага факультэта Дзіяна Калеснік стала ўладальнікам дыплома III ступені Рэспубліканскага конкурсу творчых работ, прысвечаных Году гістарычнай памяці ў намінацыі "Найбольш значныя падзеі ў гісторыі беларускай дзяржаўнасці".
Па выніках экспертызы ў Прэзідыуме Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь 8 лютага 2023 года вучоная ступень кандыдата біялагічных навук прысуджана Арцёму Вейку, малодшаму навуковаму супрацоўніку, выпускніку аспірантуры ўніверсітэта.
Дырэктар кіруючага Камітэта Дабрачыннага фонду падтрымкі навучання і развіцця таленавітых студэнтаў Цянь Дзі сустрэўся з рэктарам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірынай Кітурка.
2 лютага адбылася канферэнцыя першаснай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў Купалаўскага ўніверсітэта. 239 дэлегатаў былі выбраны ў рамках праведзеных сходаў у структурных падраздзяленнях універсітэта. У канферэнцыі прынялі ўдзел 163 чалавекі.
Школа дакладных навук прадаўжае работу па развіцці здольнасцей да матэматыкі ва ўсіх ахвочых вучняў 4-8 класаў. Другі этап прайшоў з 26 па 29 студзеня 2023 г. на базе факультэта матэматыкі і інфарматыкі ГрДУ імя Янкі Купалы. Удзел у алімпіядзе прынялі 1773 школьнікі з усёй Беларусі.
Конкурс пройдзе з 6 па 20 лютага, яго арганізатарамі з'яўляецца аддзел падтрымкі маладзёжных праектаў і ініцыятыў упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю і Цэнтр студэнцкіх ініцыятыў.
Кафедра рамана-германскай філалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы запрашае прыняць удзел выпускнікоў 11 класаў у рабоце Школы юнага філолага па нямецкай мове ў дыстанцыйным фармаце. "Школа юнага філолага" пачынае сваю працу з 4 лютага 2023 года і ўключае 9 заняткаў. Час правядзення: 10.00-12.00.
Мэта конкурсу - папулярызацыя навуковай дзейнасці і яе вынікаў. Арганізатарамі конкурсу з'яўляюцца цэнтр трансферу тэхналогій і навукова-даследчая частка Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Педагагічны факультэт ГрДУ імя Янкі Купалы правёў шэраг прафарыентацыйных сустрэч з навучэнцамі старэйшых класаў Лідскага, Ваўкавыскага, Мастоўскага, Шчучынскага, Зэльвенскага і Свіслацкага раёнаў, а таксама Ваўкавыскага каледжа.
Купалаўскі ўніверсітэт запускае серыю стрымаў, якія будуць прысвечаны навінам уступнай кампаніі ў 2023 годзе. У прамым эфіры на пытанні абітурыентаў адкажуць кампетэнтныя спікеры. Першы эфір адбудзецца ў афіцыйным акаўнце Instagram ГрДУ імя Янкі Купалы 9 лютага а 16 гадзіне. У гэтым выпуску аб паступленні ва ўніверсітэт раскажуць Аляксандр Карэўскі, першы прарэктар, намеснік старшыні прыёмнай камісіі ГрДУ імя Янкі Купалы і Ірына Карлюкова, адказны сакратар прыёмнай камісіі.
Загадчык кафедры грамадзянскага права і працэсу, доктар юрыдычных навук, прафесар Ігар Мартыненка ўзнагароджаны нагрудным знакам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь "Выдатнік адукацыі".
У гэтую суботу на базе Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы адбыўся рэпетыцыйны цэнтралізаваны экзамен. Усяго ў Гродзенскай вобласці быў сфарміраваны 21 пункт для правядзення ЦЭ.
Штогод у апошнюю нядзелю студзеня адзначаецца Дзень беларускай навукі. У рамках работы аб'яднання па інтарэсах "Навуковае таварыства навучэнцаў" у Гуманітарным каледжы ГрДУ імя Янкі Купалы адбылося інтэлектуальнае мерапрыемства "Свая гульня".
27 студзеня ў дысертацыйнай радзе БелДУ19.05 пры федэральнай дзяржаўнай аўтаномнай адукацыйнай установе вышэйшай адукацыі «Белгарадскі дзяржаўны нацыянальны даследчы ўніверсітэт» адбылася абарона дысертацыі загадчыка кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання Ірыны Капалыгінай.
Загадчык кафедры грамадзянскага права і працэсу, доктар юрыдычных навук, прафесар Ігар Мартыненка ўзнагароджаны нагрудным знакам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь "Выдатнік адукацыі".
На факультэце журналістыкі МДУ імя М.У. Ламаносава з 16 па 27 студзеня 2023 года адбыўся Міжнародны адукацыйны праект "Зімовая школа". Сярод яго ўдзельнікаў былі студэнты спецыяльнасці "Журналістыка" факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы Аляксандр Сцепаненка, Тагір Мамедаў і Ілона Касцюк.
Студэнты фізіка-тэхнічнага факультэта пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры электратэхнікі і электронікі Андрэя Самародава прайшлі 5-дзённае навучанне на базе сертыфікаванага навучальнага цэнтра Festo (FACT) па тэхналогіях «Індустрыі 4.0» і мехатроніцы цэнтра кампетэнцый філіяла РІПА «Калледж» .
Спартыўная перамога купалаўцаў на чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь па міні-футболе У Беларусі праходзіць юнацкі чэмпіянат Рэспублікі Беларусь (U-19) сярод мужчынскіх каманд па міні-футболе, у якім прымае ўдзел і каманда ГрДУ імя Янкі Купалы.
Удзельнікі абмеркавалі дзейнасць пярвічнай арганізацыі за 2022 год, зацвердзілі план працы на 2023 год, а таксама абралі камітэт пярвічнай арганізацыі БТЧК ГрДУ імя Янкі Купалы на 2023 год.
У агульным заліку каманда Купалаўскага ўніверсітэта заняла пятае месца. Усяго ў спаборніцтвах удзельнічалі студэнты з 31 установы вышэйшай адукацыі Беларусі.
Факультэт эканомікі і кіравання даўно і плённа працуе па ўмацаванні акадэмічных сувязяў Рэспублікі Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікі. Таму многія кітайскія традыцыі пусцілі карані на факультэце. Першае месца сярод іх належыць Святу вясны «Чуньцзэ» ці Кітайскаму Новаму году.
У пасяджэнні актыву, якое прайшло на базе факультэта эканомікі і кіравання, прынялі ўдзел звыш 20 студэнтаў, якія прадставілі факультэты Купалаўскага ўніверсітэта, а таксама старшыня Савета маладых вучоных Аляксандр Горны – дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін.
Выстава навукова-тэхнічных дасягненняў "Беларусь інтэлектуальная" праходзіць у Мінску. За тры дні працы яе наведалі тысячы чалавек з усіх рэгіёнаў. Сярод іх прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў, прадпрыемстваў і арганізацый краіны, навучэнцы і студэнты, вучоныя, курсанты ваенных вучылішчаў, жыхары сталіцы і госці Мінска. Выставу наведала і дэлегацыя Купалаўскага ўніверсітэта на чале з рэктарам Ірынай Кітурка і першым прарэктарам Аляксандрам Карэўскім.
У рамках творчага спаборніцтва студэнтам, магістрантам, аспірантам і супрацоўнікам універсітэта прапаноўвалася вырабіць навагоднюю ёлку і ёлачныя ўпрыгожанні з экалагічных падручных матэрыялаў, якія можна выкарыстоўваць другасна. Увазе журы конкурсу ўдзельнікі прапанавалі каля 80 работ. Пераможцаў узнагародзілі ў рамках рады па ідэалагічнай працы.
Адборачны этап маштабнага праекта праходзіць у Мінску на базе Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку. Асаблівасць гэтага года - асобны конкурсны адбор сярод беларускіх ВНУ. Па выніках рэгіянальных этапаў адабрана 86 распрацовак у дзесяці намінацыях. Асноўныя: энергетыка, экалогія, аграпрамысловыя і хімічныя тэхналогіі. Па выніках двух дзён адборачнага тура Міністэрства адукацыі 20 распрацовак пройдуць у фінал праекта "100 ідэй для Беларусі". Пераможцаў конкурсу вызначаць у лютым.