View settings

Font size:
Site colours
Images

Settings

Обычная версия
Панядзелак, 27 Лістапад 2023 14:16

У Купалаўскім універсітэце традыцыйна адбудуцца Каложскія чытанні

Аўтар
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)

photo 5366461065854046262 yХІІ Каложскія адкрытыя абласныя навукова-адукацыйныя чытанні пройдуць 7-8 снежня 2023 года. Яны з'яўляюцца рэгіянальным этапам Міжнародных Калядных адукацыйных чытанняў. Таксама чытанні ўключаны ў Праграму супрацоўніцтва Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквы на 2020 – 2025 гг.

Да ўдзелу ў Каложскіх чытаннях запрашаюцца святары, педагогі, навучэнцы IX - XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, навучэнцы ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі, выкладчыкі і студэнты ўстаноў вышэйшай адукацыі, навуковыя работнікі.

У рамках навуковай падзеі ўдзельнікі абмяркуюць шмат важных і актуальных тэм. Напрыклад, духоўныя і традыцыйныя каштоўнасці, уплыў вобразаў будучыні на самасвядомасць моладзі, сучасныя выклікі, старажытнарускую літаратуру і культуру і шмат іншага.

Больш падрабязна з інфармацыяй можна азнаёміцца ТУТ.

Чытаць 830 разоў Апошняя змена Панядзелак, 27 Лістапад 2023 14:27