View settings

Font size:
Site colours
Images

Settings

Обычная версия
Аўторак, 02 Кастрычнік 2018 10:07

ГрДУ імя Янкі Купалы пашырае супрацоўніцтва са школамі Гродзенскай вобласці

Аўтар
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)

10218 2У рамках развіцця праграмы адукацыйнага турызму навучэнцы гімназіі Шчучына наведалі Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.

Госці наведалі галерэю прафесараў і галерэю «Universum», даведаліся пра асноўныя этапы развіцця ўніверсітэта, пра факультэты і спецыяльнасці, аб адукацыйных паслугах у сістэме даўніверсітэцкай падрыхтоўкі.

– Навучэнцы гімназіі Шчучына не ў першы раз наведваюць Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. Такая ўвага да прафарыентацыйнага турызму прадыктавана часам і магчымасцямі: пазнавальнымі маршрутамі, прапанаванай прафарыентацыйнай кансультацыяй, а таксама магчымасцю зносін з цікавымі людзьмі. Усяго паслугай адукацыйна-прафарыентацыйнай турызму за перыяд 2017-2018 навучальнага года скарысталіся больш за 150 старшакласнікаў Ваўкавыскага, Мастоўскага, Шчучынскага, Бераставіцкага, Зэльвенскага раёнаў, - падкрэсліла начальнік рэгіянальнага цэнтра тэсціравання і прафесійнай арыентацыі моладзі ГрДУ імя Янкі Купалы Аксана Валюк.

Дырэктар навуковай бібліятэкі ГрДУ імя Янкі Купалы Мікалай Грынько распавёў аб магчымасцях сучаснай навуковай бібліятэкі. Вучні мелі магчымасць убачыць фонд бібліятэкі, дакрануцца да старажытных фаліянтаў XVIII стагоддзя. У дыялогу з Мікалаем Уладзіміравічам школьнікі прыйшлі да разумення, што сучасная бібліятэка - гэта не толькі кнігі, але і магчымасці, у першую чаргу спазнаць і раскрыць сябе.

Для рабят былі арганізаваны прафарыентацыйная дыягностыка, прафарыентацыйнае кансультаванне, анкетаванне, гутарка, знаёмства з універсітэтам, яго гісторыяй і сучаснасцю, а таксама экскурсія па навуковай бібліятэцы.

Педагогі-псіхолагі Ніна Калбаска, Алёна Глушэнь, Альбіна Біліда з дапамогай сучасных псіхадыягнастычных методык вывучылі здольнасці, прафарыентацыйныя інтарэсы, асаблівасці характару навучэнцаў i далі ім рэкамендацыі па выбары далейшага профілю навучання.

Варта адзначыць, што рэгіянальны цэнтр тэсціравання і прафесійнай арыентацыі моладзі факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі ГрДУ імя Янкі Купалы ў рамках узаемадзеяння суб'ектаў адукацыі Гродзенскай вобласці працягвае актыўна працаваць у напрамку развіцця адукацыйнага турызму.

Чытаць 2911 разоў Апошняя змена Аўторак, 02 Кастрычнік 2018 10:10