View settings

Font size:
Site colours
Images

Settings

Обычная версия
Пятніца, 14 Снежань 2018 15:15

ГрДУ імя Янкі Купалы стаў дыстанцыйнай пляцоўкай Міжнароднай навукова-практычнай інтэрнэт-канферэнцыі «Інавацыйныя тэхналогіі ў сучаснай адукацыі»

Аўтар
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)

10892 3Суарганізатарамі канферэнцыі выступілі Тэхналагічны ўніверсітэт г. Каралёва (Расія) і Белаварскі ўніверсітэт прыкладных навук (Харватыя).

Інтэрнэт-канферэнцыя праводзілася ў шосты раз. Акрамя расійскіх адукацыйных устаноў у дыстанцыйным і завочным фарматах канферэнцыі прынялі ўдзел выкладчыкі 25 замежных ВНУ з 14 краін: Харватыі, Індыі, Румыніі, Іспаніі, Беларусі, Славакіі, Узбекістана, Казахстана, Нарвегіі, Малдовы, В'етнама, Туркменістана, Украіны, Азербайджана. Сярод беларускіх універсітэтаў ГрДУ імя Янкі Купалы быў адзіным дыстанцыйным удзельнікам канферэнцыі, стварыўшы ўласную інтэрактыўную пляцоўку.

Удзельнікі інтэрнэт-канферэнцыі абмеркавалі тэарэтычныя і практычныя аспекты выкарыстання сучасных адукацыйных тэхналогій, укараненне дыстанцыйных метадаў навучання і ацэнку іх выніковасці, сучасныя электронныя адукацыйныя рэсурсы і іх інфармацыйны патэнцыял.

Прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прэзентавалі вопыт лічбавай трансфармацыі ўніверсітэта і магчымасці выкарыстання адукацыйнага партала як пляцоўкі для арганізацыі дыстанцыйнага навучання студэнтаў. З паведамленнямі выступілі начальнік вучэбнага аддзела, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры англійскай філалогіі Анатолій Багдзевіч і загадчык лабараторыі адукацыйных інавацый, старшы выкладчык кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Алег Каляга.

Інтэрнэт-канферэнцыя праводзілася на рускай і англійскай мовах, што дало магчымасць удзельнікам павысіць камунікатыўную кампетэнцыю ў галіне англамоўных прафесійных зносін.

Завочна і дыстанцыйна ў інтэрнэт-канферэнцыі прынялі ўдзел 18 выкладчыкаў універсітэта.

 

Чытаць 3166 разоў Апошняя змена Пятніца, 14 Снежань 2018 16:04