Юбілейным медалём «100 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь» узнагароджаны ганаровы старшыня ветэранскай арганізацыі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Міхаіл Вікенцьевіч Васілючак. Міхаіл Вікенцьевіч - выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь, член Прэзідыума раённай арганізацыі ветэранаў Ленінскага раёна г. Гродна і Савета горада і вобласці. Узнагароджаны медалямі і граматамі Міністэрства адукацыі, аблвыканкама, гарвыканкама, райвыканкама, рэктарата. Імя Міхаіла Вікенцьевіча Васілючака занесена ў Кнігу Славы Гродзенскай абласной ветэранскай арганізацыі.
Даведачна:
Юбілейным медалём «100 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь» узнагароджваюцца ваеннаслужачыя, якія праходзяць ваенную службу ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь, якія дасягнулі высокіх вынікаў у службовай дзейнасці, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, ветэраны Узброеных Сіл, службовыя асобы дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаў, iншыя асобы, якія ўнеслі значны ўклад ва ўмацаванне абараназдольнасці Рэспублікі Беларусь і будаўніцтва Узброеных Сіл.