З 14 па 20 красавіка факультэт эканомікі і кіравання Купалаўскага ўніверсітэта стаў пляцоўкай для правядзення ўнікальнай адукацыйнай падзеі – Вясновай Міжнароднай школы «Бізнес, інавацыі, тэхналогіі – аснова ўстойлівага развіцця рэгіёнаў ва ўмовах цыфравізацыі». Мерапрыемства, арганізаванае ў рамках праграмы міжнароднага супрацоўніцтва з Іркуцкім дзяржаўным універсітэтам, аб'яднала студэнтаў і выкладчыкаў для глыбокага вывучэння сучасных трэндаў у галіне ўстойлівага развіцця і цыфравой трансфармацыі.