Варта адзначыць, што сустрэча прайшла ў сяброўскай і канструктыўнай абстаноўцы. Рэктар Купалаўскага ўніверсітэта прэзентавала прысутным магчымасці Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і адказала на пытанні. Студэнтаў цікавіў змест адукацыйных праграм і навучальных планаў, кошт навучання, магчымасць засялення ў інтэрнаты. Ірына Кітурка запэўніла, што ва ўніверсітэце для ўсіх студэнтаў створаны роўныя магчымасці для атрымання якаснай адукацыі і рэалізацыі свайго патэнцыялу ў навуцы, творчасці і спорце.