Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 30 Верасень 2024 11:52

«70 гадоў у абед»: у Купалаўскім універсітэце прайшоў студэнцкі капуснік

photo 5463355261763839255 yУ чацвер, 26 верасня, на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму адбыўся студэнцкі капуснік «70 гадоў у абед», прымеркаваны да 70-годдзя гістарычнай адукацыі на Гродзеншчыне.

У 1954 годзе на базе Гродзенскага педагагічнага інстытута адкрылася падрыхтоўка настаўнікаў гісторыі. Факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму прымеркаваў гэтай падзеі цэлы шэраг мерапрыемстваў: Міжнародны навуковы форум «Гістарычная адукацыя ў вышэйшай школе Беларусі і Расіі: выклікі і перспектывы», урачыстае пасяджэнне выкладчыцкага і студэнцкага калектываў факультэта, адкрыццё Галерэі дэканаў у фае факультэцкага корпуса.

Юбілейныя мерапрыемствы завяршыліся правядзеннем Студэнцкага капусніка пад назвай «70 гадоў у абед». На імправізаванай сцэне факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму сабраліся прадстаўнікі ўсіх студэнцкіх спецыяльнасцей і курсаў. Фармат капусніка – спадчына студэнцкай самадзейнасці савецкіх часоў, у рамках якой адбылася дэманстрацыя студэнцкіх інтэрмедый, гумарыстычных музычных нумароў і сцэнак.

Студэнты-гісторыкі ў жартоўнай форме прэзентавалі самыя запамінальныя моманты студэнцкага жыцця. Гледачы высока ацанілі маладзёжную творчасць гучнымі апладысментамі.