У трэцім сезоне лабараторыя адукацыйных інавацый распрацавала для выкладчыкаў Купалаўскага ўніверсітэта шырокую праграму навучальных мерапрыемстваў. У каляндар праекта ўключаны семінары па развіццю міжкультурных кампетэнцый студэнтаў, распрацоўцы тэстаў у кантэксце фарміруючага ацэньвання, арганізацыі і правядзенню творчых хакатонаў і дыстанцыйных алімпіяд, выпрацоўцы новых форм міждысцыплінарнага супрацоўніцтва, пашырэнню магчымасцей прадуктыўнага чытання ў якасці студэнцкага асяродку, дэманстрацыі інструментаў.