У рамках Дня абітурыента Купалаўскага ўніверсітэта пераможцаў і прызёраў, якія атрымалі права залічэння ў Купалаўскі ўніверсітэт без уступных іспытаў, ушаноўвалі ва ўрачыстай абстаноўцы. Павіншаваць абітурыентаў прыйшлі намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама Галіна Курганская, рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірына Кітурка, першы прарэктар Аляксандр Карэўскі.