Дзяржстандарт падвёў вынікі конкурсу "Лепшая дыпломная і навукова-даследчая работа студэнтаў у галіне менеджменту і кантролю якасці" 2021 года. У ім прынялі ўдзел 12 студэнтаў/магістрантаў з сямі ўстаноў вышэйшай адукацыі. Асноўнымі крытэрыямі ацэнкі работ былі актуальнасць тэмы, метадалогія і метады даследаванняў, іх змест і глыбіня, навуковая навізна і значнасць атрыманых вынікаў, апрабацыя работы.