Ужо зусім хутка ў Беларусі адбудзецца маштабная спартыўная падзея-II Гульні краін СНД. Вялікае спартыўнае свята пройдзе з 3 па 15 жніўня і ахопіць усю краіну. У Гродне пройдуць спаборніцтвы па цяжкай атлетыцы і хакеі на траве ў фармаце 5*5. Дапамагаць у арганізацыі гульняў будуць валанцёры Купалаўскага ўніверсітэта, усяго 35 чалавек.