Сацыяльная абарона навучэнцаў - комплекс мер, устаноўленых дзяржавай у мэтах забеспячэння атрымання адукацыі навучэнцамі, накіраваных на іх матэрыяльнае забеспячэнне, прадастаўленне ім дзяржаўных сацыяльных ільгот, правоў і гарантый, прадугледжаных заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь. Ва ўніверсітэце распрацаваны шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на сацыяльную падтрымку навучэнцаў: Мерапрыемствы ў галіне матэрыяльнай дапамогі і матэрыяльнага стымулявання. Мерапрыемствы ў галіне вырашэння жыллёвых пытанняў. Мерапрыемствы ў галіне забеспячэння бяспечных умоў навучання. Мерапрыемствы ў галіне арганізацыі харчавання. Мерапрыемствы ў галіне аховы здароўя. Мерапрыемствы ў галіне забеспячэння занятасці навучэнцаў. Фізкультурна-аздараўленчыя мерапрыемствы і вольны час. Студэнтам бюджэтнай формы навучання для атрымання матэрыяльнай дапамогі неабходна звярнуцца з заявай на імя рэктара (форма заявы для атрымання матэрыяльнай дапамогі студэнтам, якія навучаюцца на бюджэтнай форме навучання) да сакратара камісіі па аказанні матэрыяльнай і іншай сацыяльнай дапамогі Млыноўскай Карыны Мар'янаўны. Кантакты: вул.Ажэшкі, 22, каб.230. Тэл.72-26-15 Студэнтам платнай формы навучання для атрымання матэрыяльнай дапамогі неабходна звярнуцца з заявай на імя старшыні першаснай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў (форма заявы для атрымання матэрыяльнай дапамогі студэнтам, якія навучаюцца на платнай форме навучання) да Трафімовіч Дзіяны Іванаўны. Кантакты: вул.Ажэшкі, 22, каб.229. Тэл.73-19-50 Для атрымання месца ў пакоі інтэрната студэнту неабходна звярнуцца з заявай на імя рэктара (форма заявы на атрыманне жылога памяшкання ў інтэрнаце) у дэканат факультэта. Месца ў інтэрнаце прадастаўляецца згодна з чарговасцю, якая сфармавалася на факультэце і пры наяўнасці свабодных месцаў у інтэрнатах універсітэта. Палажэнне аб матэрыяльным заахвочванні Палажэнне аб аказанні матэрыяльнай і іншай сацыяльнай дапамогі Палажэнне аб выдзяленні пуцёвак на аздараўленне Палажэнне аб парадку ўліку маючых патрэбу ў прадастаўленні інтэрната Заяву на атрыманне інтэрната Заява на матдапамогу для навучэнцаў бюджэтнай формы навучання Заява на матдапамогу для навучэнцаў платнай формы навучання