Студэнцкі жаночы савет (СтудЖансавет) у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы арганізаваны ў 2007 годзе. СтудЖансавет – гэта свабоднае аб'яднанне дзяўчат-студэнтак, створанае з мэтай садзейнічання ў вырашэнні сацыяльна-эканамічных, бытавых, псіхалагічных цяжкасцяў, з якімі можа сутыкнуцца студэнтка. У сваёй дзейнасці СтудЖансавет кіруецца мэтамі і задачамі, дэкларуемымі Беларускім саюзам жанчын, замацаванымі ў Статуце і Праграме і арганізуе сваю працу па ўзгадненні з адміністрацыяй універсітэта. Старшыня: Яскевіч Ганна Эдвардаўна, студэнтка педагагічнага факультэта. тэл.: +375298845724 (МТС). У рамках сваёй дзейнасці СтудЖансавет супрацоўнічае з: грамадскімі арганізацыямі ГрДУ; ГА «Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа»; Беларускай праваслаўнай царквой; Цэнтрам карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі для дзяцей-інвалідаў г. Гродна; установамі інтэрнатнага тыпу г. Гродна; Гродзенскім абласным клінічным перынатальным цэнтрам. Традыцыйнымі мерапрыемствамі, якія праводзяцца СтудЖансаветам сумесна з грамадскімі аб'яднаннямі і арганізацыямі ўніверсітэта (ПА ГА «БРСМ», прафсаюзны камітэт студэнтаў, Жансавет супрацоўнікаў і выкладчыкаў, студэнцкае самакіраванне), з'яўляюцца: акцыя «Прысмакі для радасці», прымеркаваная да Міжнароднага дня абароны дзяцей; акцыя «Збяром дзяцей у школу"; акцыі «Я люблю сваю МАМУ», «Павіншуем МАМУ», «Званок маме», прымеркаваныя да Дня Маці; віншавальныя акцыі да Дня ўсіх закаханых, Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, Дня жанчын, Дня смеху і інш; сустрэчы, семінары, круглыя сталы з удзелам спецыялістаў па пытаннях планавання сям'і, мацярынства і інш; навагодняя дабрачынная акцыя «Нашы дзеці»; выстава работ «Сваімі рукамі падарунак маме», прымеркаваная да Дня жанчын; экскурсіі студэнтак універсітэта ў Музей Маці «Доўг, гонар і слава»; падрыхтоўка і размяшчэнне ў газеце "Гродзенскі ўніверсітэт» матэрыялаў аб лепшых студэнтках універсітэта, аб праблемах і поспехах студэнцкіх сем'яў; сустрэчы з адміністрацыяй універсітэта і горада; Дні сям'і ва ўніверсітэце; фізкультурна-аздараўленчы свята «Мама, тата, я - здаровая сям'я»; арганізацыя дзіцячай гульнёвай пляцоўкі на Студэнцкім падворку ў рамках Фестывалю нацыянальных культур, Дня горада, Дня моладзі; удзел у мерапрыемствах, прысвечаных Дню інваліда; правядзенне сумесных мерапрыемстваў з афіцэрскімі складамі воінскіх частак № 97097 1-га зенітна-ракетнага палка, № 5522 МУС РБ. Сайт Грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын»: http://oobsg.by/ Усіх актыўных і ініцыятыўных студэнтак запрашаем: адрас: вул. Ажэшкі, 22, каб. 224, кантактны тэлефон: (0152) 73-19-86