Цэнтр літоўскай мовы і культуры Вучэбна-метадычны кабінет “Цэнтр літоўскай мовы і культуры” створаны загадам рэктара № 1323 ад 07.10.2010 г. з мэтай удасканалення адукацыйнага працэсу і паляпшэння рэалізацыі місіі, бачання, палітыкі, патрабаванняў стандартаў сістэмы менеджменту ўніверсітэта. Для рэалізацыі праграмы супрацоўніцтва паміж УА “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы” і Інстытутам літоўскай мовы Літоўскай Рэспублікі распрацавана Праграма міжнароднага супрацоўніцтва. Каардынацыю дзейнасці прафесарска-выкладчыцкага складу па метадычным забеспячэнні навучальнага працэсу ў вывучэнні літоўскай мовы і культуры ажыццяўляе дэкан філалагічнага факультэта І.С. Лісоўская і заг. кафедры англійскай філалогіі А.Л. Малышава. Задачы і функцыі Цэнтра: задавальненне патрэбаў як студэнтаў, магістрантаў і супрацоўнікаў універсітэта, так і максімальна шырокага кола іншых зацікаўленых асоб; стварэнне фонду вучэбнай і метадычнай літаратуры па напрамках падрыхтоўкі; забеспячэнне вучэбна-метадычнай, навуковай і даведачнай літаратурай, перыядычнымі выданнямі, дапаможнікамі для індывідуальнай работы; арганізацыя і правядзенне метадычных нарад, семінараў і канферэнцый, іншых мерапрыемстваў; удзел у арганізацыі конкурсаў, алімпіяд, віктарын, дыспутаў, навукова-практычных канферэнцый, сустрэч у адпаведнасці з праграмай супрацоўніцтва. Від супрацоўніцтва: навуковае супрацоўніцтва ў галіне філалагічных навук па наступных напрамках: дыялекталогія, фразеалогія, лінгвакультуралогія, тэорыя і практыка перакладу, сацыялінгвістыка, лексікаграфія, культуралогія; рэгіяналістыка, турызм, краязнаўства; ажыццяўленне абмену навукова-метадычнай літаратурай, якая выдаецца ў абодвух установах; запрашэнне ў рамках праграмы “Запрошаны прафесар” вядучых спецыялістаў з Інстытута літоўскай мовы; публікацыі сумесных навуковых даследаванняў: падрыхтоўка зборніка сумесных навуковых артыкулаў вучоных абедзвюх устаноў; правядзенне сумесных навукова-практычных канферэнцый; арганізацыя сумесных дыялекталагічных экспедыцый; арганізацыя навуковых стажыровак. Для правядзення факультатыўных заняткаў па літоўскай мове для студэнтаў філалагічнага факультэта і факультэта турызму і сэрвісу запрошаны выкладчык літоўскай мовы Петрас Сточкус. Навучанне праводзіцца ў дзвюх групах. Агульная колькасць навучэнцаў 30 чалавек. Цэнтр створаны з мэтай папулярызацыі і вывучэння літоўскай мовы, культуры і гісторыі Літвы, развіцця міжнароднага супрацоўніцтва, выканання комплексу адміністрацыйных, арганізацыйных мерапрыемстваў. Кантакты: Цэнтр перакладаў пры філалагічным факультэце Цэнтр ажыццяўляе пісьмовыя пераклады дакументаў любой тэматыкі, якія не падлягаюць натарыяльнаму запэўненню, як з замежнай мовы (англійская, нямецкая, французская, польская, італьянская, іспанская, кітайская мовы), так і на замежную мову (англійская, нямецкая, французская, польская, італьянская, іспанская, кітайская мовы). Цэнтр аказвае паслугі сінхроннага і паслядоўнага перакладаў на розных мерапрыемствах і дзелавых сустрэчах (англійская, нямецкая, французская, польская, італьянская, іспанская, кітайская мовы). Кантактныя тэлефоны: 8(152) 77-03-39, 689-75-60 (Velcom)