У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 9 кастрычніка 2015 года адбудуцца Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні. Арганізатар канферэнцыі - кафедра беларускай філалогіі філалагічнага факультэта. Правядзенне Купалаўскіх чытанняў плануецца па наступных напрамках: - «Янка Купала і сучаснасць: традыцыя, рэцэпцыя, інтэртэкстуальнасць»; - «Янка Купала і нацыянальнае Адраджэнне»; - «Янка Купала і сучасны літаратурны працэс»; - «Янка Купала і сусветная літаратура»; - «Янка Купала і захаванне яго спадчыны»; - «Янка Купала ў сучаснае інфармацыйнай прасторы (філасофскі, культуралагічны, гістарычны, сацыялагічны аспекты) »; - «Янка Купала і яго сучаснікі: кантакты, паралелі, палеміка, узаемаўплыў»; - «Вобразы Беларусі ў творчасці Янкі Купалы»; - «Янка Купала і актуальныя праблемы мовазнаўства»; - «Актуальныя праблемы купалазнаўства ў вышэйшай і сярэдняй школе; - «Эстэтычныя і моўныя праблемы перакладаў твораў Янкі Купалы»; - «Творчасць Янкі Купалы і літаратура беларускага замежжа». Кантакты Адрас: 230023, Гродна, вул. Леніна, 32, аўд. 24 (кафедра беларускай літаратуры) Кантактная асоба: старшыня аргкамітэта - кандыдат філалагічных навук, дацэнт, загадчык кафедры беларускай літаратуры Дзмітрый Мікалаевіч Лебядзевіч Тэл .: 8 (0152) 74-03-75 (кафедра беларускай літаратуры) E-mail: gkaranev@grsu.by Web: http://phf.grsu.by