
На пасяджэнні Прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь, якое адбылося 23 студзеня 2019 года, прысуджана вучоная ступень кандыдата навук выкладчыку Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і прысвоена вучонае званне дацэнта.
Вучоная ступень кандыдата эканамічных навук прысуджана старэйшаму выкладчыку кафедры фінансаў і бухгалтарскага ўліку Юліі Крупенка.
Вучонае званне дацэнта прысвоена дацэнту кафедры рускай мовы як замежнай Святлане Янкоўскай.
Вучонае званне дацэнта прысвоена дацэнту кафедры фундаментальнай і прыкладной матэматыкі Віктару Навуменка.