Сустрэча міністра адукацыі Ігара Карпенкі з 30 маладымі навукоўцамі краіны, якія дасягнулі значных поспехаў у навукова-інавацыйнай дзейнасці, праходзіла 23 студзеня ў Беларускім дзяржаўным універсітэце напярэдадні Дня беларускай навукі.
Падчас сустрэчы ў рамках круглага стала «Моладзевы ўніверсітэцкі стартап-рух у галіне новых і высокіх тэхналогій» абмяркоўваліся пытанні дзяржаўнай падтрымкі навукі, развіццё стартап-руху, грантавае забеспячэнне даследаванняў. Ігар Карпенка выступіў з ініцыятывай аб правядзенні такіх сустрэч з маладымі навукоўцамі на рэгулярнай аснове і прапанаваў стварыць савет па супрацоўніцтве паміж Міністэрствам адукацыі і маладымі навукоўцамі.
У рамках круглага стала прайшло ўзнагароджанне граматамі і падзякамі Міністэрства адукацыі Беларусі.
Дацэнт кафедры агульнай фізікі Лавыш Андрэй, які браў удзел у сустрэчы, узнагароджаны падзякай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за значны асабісты ўклад у развіццё навукі і інавацыйнай дзейнасці і ў сувязі з Днём беларускай навукі.

