Конкурс прайшоў у Санкт-Пецярбургу на базе Еўразійскага навукова-метадычнага цэнтра «Мульцідысцыплінарныя даследаванні».
Па выніках удзелу ў Міжнародным навукова-даследчым конкурсе «Вынікі тэарэтычных даследаванняў і практычных эксперыментаў» студэнты 1 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі ГрДУ імя Янкі Купалы Аляксей Рекець і Аляксей Пякарскі заваявалі дыплом I ступені. Рабяты навучаюцца па спецыяльнасці «Навукова-педагагічная дзейнасць». У рамках секцыі «Фізіка-матэматычныя навукі» студэнты Купалаўскага ўніверсітэта падалі на конкурс працу «Эксперыментальныя даследаванні рэкурсіі». Навуковы кіраўнік - кандыдат педагагічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры сучасных тэхналогій праграмавання ГрДУ імя Янкі Купалы Ніна Макарава.
Зборнік артыкулаў удзельнікаў конкурсу, а таксама дыпломы пераможцаў I, II і III ступені, сертыфікаты прызёраў Міжнароднага навукова-даследчага конкурсу «Вынікі тэарэтычных даследаванняў і практычных эксперыментаў» апублікаваныя на сайце Еўразійскага навукова-метадычнага цэнтра «Мульцідысцыплінарныя даследаванні».


