Фінал рэспубліканскага конкурсу «Студэнт года-2015» прайшоў 9 снежня 2015 года ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце.
Арганізатарамі конкурсу выступілі ГА «БРСМ», Рэспубліканскі студэнцкі савет ПА «БРСМ» пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
За званне лепшага студэнта Беларусі змагаліся дзевяць удзельнікаў-пераможцаў абласных і Мінскага гарадскога этапаў рэспубліканскага праекта, сярод якіх чацвёра – прадстаўнікі Брэсцкай, Віцебскай. Гомельскай і Гродзенскай абласцей, а пяцёра – горада Мінск.
Гродзенскую вобласць на конкурсе прадставіла студэнтка 2 курса факультэта мастацтваў і дызайну ГрДУ імя Янкі Купалы Анастасія Аўсейчык.
Хварэла за нашу канкурсантку каманда падтрымкі, у састаў якой увайшлі: дэкан факультэта мастацтваў і дызайну Людміла Осіпаўна Чарнілоўская, начальнік упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю Аксана Віктараўна Котава, культарганізатар аддзела культурна-масавай і дзейнасці вольнага часу УВРзМ Дарыя Дзідарава, метадыст аддзела падтрымкі і рэалізацыі моладзевых праектаў і ініцыятыў УВРзМ, старшыня пярвічнай студэнцкай арганізацыі «Белая Русь» Сяргей Іваноў, бацькі Анастасіі і студэнты-купалаўцы.
Фіналістам неабходна было расказаць пра сябе ў конкурсе «Візітная картка», прадэманстраваць выканаўніцкі талент і здольнасці да творчага экспромту ў конкурсе «Маладая Беларусь», показаць высокую эрудыцыю і ўменне весці палеміку ў конкурсе аратарскага майстэрства і прадставіць арыгінальны камандны праект.
Па выніках усіх этапаў конкурсу «Студэнт года-2015» студэнтка ГрДУ імя Янкі Купалы Анастасія Аўсейчык заняла прызавое трэцяе месца. Другім стаў студэнт Беларуска-Расійскага ўніверсітэта Міхаіл Карабіцкі. Перамогу ў конкурсе атрымала студэнтка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі Марыя Марчук. Таксама дзяўчына атрымала галоўны прыз у намінацыі «Студэнт года ONLINE»: яе ролік-відэапрэзентацыя быў прызнаны лепшым па выніках інтэрнет-галасавання.
Фінал конкурсу «Студэнт года-2015» даў старт I Рэспубліканскаму студэнцкаму форуму «Берись! Реализуй! Созидай! Мечтай!», які прадстаўляе ўнікальную пляцоўку для зносін сакратараў ячэек ПА «БРСМ», груп, факультэтаў, а таксама кіраўнікоў асобных напрамкаў дзейнасці Саюза моладзі ва ўніверсітэтах. У рамках форума актывісты адзначаць плюсы і мінусы мерапрыемстваў, якія праводзяцца Саюзам на ўніверсітэцкім і рэспубліканскім узроўнях, унясуць прапановы па ўдасканаленні асобных напрамкаў дзейнасці аб'яднання. У праграме сустрэчы – тэматычныя інтэрактыўныя пляцоўкі, трэнінгі на камандааб'яднанне і згуртаванне калектыву, майстар-клас па аратарскім майстэрстве, турнір па інтэлектуальнай гульні «MadHead» і творчы вечар прэзентацыі новых студэнцкіх праектаў ПА «БРСМ». Масштабная моладзевая сустрэча завершыцца ў Мінску 12 снежня.
Даведка
Анастасія Аўсейчык, студэнтка 2 курса факультэта мастацтваў і дызайну Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, – пераможца універсітэцкага і абласнога этапаў конкурсу «Студэнт года-2015». Дзяўчына з'яўляецца членам Арт-групы «Фармат» кафедры выяўленчага мастацтва і навуковага гуртка факультэта, мае дыпломы ўдзельніка міжнародных канферэнцый і шматлікія падзякі за ўдзел у творчых студэнцкіх праектах («Аlma-mater-2014», «Міс і містар універсітэт-2015», рэспубліканскі фестываль «Старт пакаленняў», грамадска-патрыятычны марафон «Разам за моцную і квітнеючую Беларусь»). Анастасія – ініцыятыўны валанцёр руху «Добрае Сэрца», актыўна ўдзельнічае ў дабрачынных і творчых праектах і акцыях.
- Перед началом республиканского конкурса «Студент года-2015» состоялась презентация университетов
- Финалисты республиканского конкурса «Студент года-2015»
- Студентка ГрГУ имени Янки Купалы Анастасия Овсейчик заняла третье место в финале республиканского конкурса «Студент года-2015»
- Победители республиканского конкурса «Студент года-2015». На фото (слева направо): студентка ГрГУ имени Янки Купалы Анастасия Овсейчик, студентка БГУИР Мария Марчук и студент Белорусско-Российского университета Михаил Коробицкий
- Дипломы участникам и призера республиканского конкурса «Студент года-2015», которые завоевала студентка ГрГУ имени Янки Купалы Анастасия Овсейчик
- Команда поддержки студентки ГрГУ имени Янки Купалы Анастасии Овсейчик на республиканском конкурсе «Студент года-2015»
- Команда поддержки студентки ГрГУ имени Янки Купалы Анастасии Овсейчик на республиканском конкурсе «Студент года-2015»
- Студентка ГрГУ имени Янки Купалы представила компетентному жюри купаловский вуз
- Эксперты республиканского конкурса «Студент года-2015» оценивают презентацию ГрГУ имени Янки Купалы
- Команда поддержки студентки ГрГУ имени Янки Купалы Анастасии Овсейчик на республиканском конкурсе «Студент года-2015»
- Студентка ГрГУ имени Янки Купалы Анастасия Овсейчик выступает на конкурсе «Визитная карточка»
- Студентка ГрГУ имени Янки Купалы Анастасия Овсейчик выступает на конкурсе «Визитная карточка»
- Студентка ГрГУ имени Янки Купалы Анастасия Овсейчик выступает на творческом конкурсе «Молодая Беларусь»
- Студентка ГрГУ имени Янки Купалы Анастасия Овсейчик выступает на творческом конкурсе «Молодая Беларусь»
- Команда поддержки студентки ГрГУ имени Янки Купалы Анастасии Овсейчик на республиканском конкурсе «Студент года-2015»