28 лютага ў Купалаўскім універсітэце завяршае сваю працу юбілейная міжнародная навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная 85-годдзю ўніверсітэта «Студэнтацэнтраваны ўніверсітэт: пераемнасць і традыцыі адукацыі, інавацыі і перспектывы развіцця».
Рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка прывітала ўдзельнікаў канферэнцыі і пажадала плённай працы.
На пленарным пасяджэнні з дакладамі выступілі доктар гістарычных навук, дацэнт Ірына Кітурка, доктар юрыдычных навук, прафесар Ісламбек Рустамбекаў, доктар тэхнічных навук, дацэнт Сяргей Харытончык, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, акадэмік Куанышбек Шункееў, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт Юрый Раманоўскі, доктар навук у галіне праграміравання Палідан Туэрсун, доктар эканамічных навук Алена Вакуленка.