У сучасным свеце не толькі пашпарт паказвае, хто мы такія, але і наш імідж. Гэты "дакумент" нельга памацаць, купіць, перадаць, але ён напрамую ўплывае на наша жыццё. Супрацоўнікі Цэнтра па сувязях з грамадскасцю ў рамках вялікай лекцыі "Візуальны стыль: як фатаграфія і этыкет фарміруюць дзелавую рэпутацыю" распавялі, як можна знешняе ўражанне ператварыць у магутны інструмент пабудовы паспяховай кар'еры і камунікацыі.