На падставе Палажэння аб грантах рэктара, зацверджанага загадам ад 04.09.2015 года № 800, пратакола пасяджэння конкурснай камісіі па вызначэнні пераможцаў у конкурсе на атрыманне грантаў рэктара ад 23.10.2015 года № 1 і загаду «Аб прадастаўленні грантаў рэктара» ад 29.10.2015 года № 1147 уладальнікамі грантаў для завяршэння дысертацыйных даследаванняў сталі чацвёра супрацоўнікаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.