25 ліпеня ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы завяршыўся прыём дакументаў на атрыманне агульнай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту. Да канца дзевятага дня працы прыёмнай камісіі ў Купалаўскі ўніверсітэт дакументы падалі 2513 абітурыентаў, з іх на дзённую форму атрымання вышэйшай адукацыі – 1863; на завочную і завочную скарочаную - 634, звыш лічбаў прыёму - 16. На 1166 бюджэтных месцаў прэтэндуюць 2204 абітурыентаў.