18 ліпеня студэнты спецыяльнасці "Тэхнічная эксплуатацыя энергаабсталявання арганізацый" сталі ўдзельнікамі сустрэчы з прадстаўнікамі Гродзенскіх цеплавых сетак.
Да канца другога дня прыёмнай кампаніі на ўдзел у конкурсе для атрымання агульнай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі абітурыенты падалі 925 заяў.
Як расказала дэкан філалагічнага факультэта Святлана Ганчар, жыццё на факультэце сучаснае і цікавае. Студэнты тут не проста вывучаюць мову і літаратуру! Яны датыкаюцца да магіі слова, якая можа тварыць цуды. У сучасным свеце ніяк нельга абысціся без умення абыходзіцца са словам. Усе падрабязнасці глядзіце ў нашым відэа.
Асноўны этап прыёмнай кампаніі ў самым разгары! Абітурыенты актыўна падаюць дакументы, але "таўкучкі" і чэргаў няма. Высокі ўзровень арганізацыі працэсу падачы дакументаў ад абітурыентаў у Купалаўскім універсітэце забяспечвае бесперабойную працу. Дзелімся яркімі момантамі "прыёмкі". Дарэчы, сёння за працай прыёмнай кампаніі назіраў памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектар па Гродзенскай вобласці Юрый Караеў. Шукайце яго відэазварот да абітурыентаў у нашых сацсетках!
Дакументы на вочную і завочную формы атрымання агульнай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі ў Купалаўскім універсітэце ў першы дзень падалі 513 абітурыентаў.
Дэкан факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання Аляксандр Варанцоў проста і даступна расказвае пра тое, як жыве факультэт, па якіх спецыяльнасцях праходзіць навучанне. Тут імкнуцца здзіўляць з году ў год дасягненнямі студэнтаў і вынікамі работы выкладчыцкага складу, якія фарміруюць імідж інжынернай падрыхтоўкі не толькі Гродзенскага рэгіёна, але і ўсёй Рэспублікі.
Студэнты юрыдычнага факультэта прайшлі навучанне ў Ташкенцкім дзяржаўным юрыдычным універсітэце ў рамках акадэмічнай мабільнасці.
З 14 па 15 ліпеня ў рамках XXXII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" прайшлі святочныя мерапрыемствы Дня моладзі.
Сёння па ўсёй Беларусі стартавала прыёмная кампанія! Зараз праходзіць асноўны яе этап. Раней дакументы прымалі ад "мэтавікоў" і пераможцаў Купалаўскай алімпіяды. Па добрай традыцыі першых абітурыентаў ушаноўвала рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірына Кітурка.
Дакументы ад абітурыентаў прыёмная камісія Купалаўскага ўніверсітэта пачне прымаць ужо 17 ліпеня.
У гэтым годзе спаўняецца 60 гадоў беларускім студэнцкім атрадам. У гонар гэтай падзеі запушчаны фотаконкурс "БСА - гэта МЫ", які праходзіць з 19 чэрвеня па 1 жніўня 2023 года. Пераможцы будуць аб'яўлены і ўзнагароджаны каштоўнымі падарункамі ў Дзень БСА.
З 14 па 16 ліпеня ў абласным цэнтры пройдуць мерапрыемствы, прысвечаныя Дню вызвалення горада Гродна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На працягу гэтых дзён пройдзе шэраг падзей, прымеркаваных да знакавай даты.
14 ліпеня дэлегацыя ГрДУ імя Янкі Купалы ўсклала кветкі да брацкай магілы, якая размяшчаецца на могілках Аўльс і да помніка курсантам-пагранічнікам, якія трымалі абарону на беразе Нёмана ў чэрвені 1941 года.
Студэнты 1 курса факультэта эканомікі і кіравання спецыяльнасці "Фінансы і крэдыт" у рамках азнаямленчай практыкі наведалі 10 ліпеня 2023 года Гродзенскае абласное ўпраўленне №400 Адкрытага акцыянернага таварыства "Ашчадны банк "Беларусбанк", які з'яўляецца філіялам кафедры фінансаў і бухгалтарскага ўліку.
У рамках абласнога праекта "Вітамінка" для ўдзельнікаў студэнцкіх атрадаў на Гродзенскім кансервавым заводзе будуць працаваць 70 хлопчыкаў і дзяўчынак з трох студатрадаў.
Круглы стол "Універсітэты Расіі і Беларусі - драйверы эканамічнага, навуковага і адукацыйнага супрацоўніцтва дзвюх краін" сабраў прадстаўнікоў сістэмы адукацыі і зацікаўленых асоб. Сёння ўніверсітэт - гэта не проста месца, дзе моладзь атрымлівае адукацыю. Гэта сапраўды магутны цэнтр развіцця, дзе выхоўваюць сапраўдных патрыётаў, дапамагаюць знайсці студэнтам сваё месца ў жыцці і сфарміраваць дакладную грамадзянскую пазіцыю. Спікерам круглага стала рэктар Купалаўскага ўніверсітэта Ірына Кітурка, якая расказала аб грамадзянска-патрыятычным выхаванні студэнцкай моладзі як фактары гарманічнага развіцця рэгіёну.
Штогод студэнты факультэта гісторыі камунікацыі і турызму праходзяць археалагічную практыку ў самых розных мясцінах. Сёлета хлопцы ўпершыню адправіліся на раскопкі ў археалагічны комплекс на рацэ Менка, дзе быў знойдзены яшчэ адзін фрагмент посуду з радавым знакам князя Ізяслава. Раскопкі праходзілі пад кіраўніцтвам Інстытута гісторыі.
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы актыўна падтрымлівае і развівае студатрадаўскі рух. Штогод нашыя студэнты працуюць у розных арганізацыях не толькі на Гарадзеншчыне і ў Беларусі, але і за мяжой. У Трэцім працоўным семестры - 2023 у Купалаўскім універсітэце працуюць будаўнічыя, педагагічныя, сэрвісныя, вытворчыя і сельскагаспадарчыя студэнцкія атрады.
Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы ў ліку членаў беларускай дэлегацыі прынялі актыўны ўдзел у Міжнародным маладзёжным пошукавым форуме "Ржэўская бітва".
Купалаўцы наведалі мемарыяльны комплекс «Шаўлічы»
Студэнткі факультэта эканомікі і кіравання вярнуліся ў родную альма-матэр пасля навучання на працягу навучальнага года па праграме акадэмічнай мабільнасці ў Венгрыі.
З 14 ліпеня абітурыенты маюць магчымасць забраць сертыфікаты цэнтралізаванага тэсціравання. Рабятам, якія здавалі ЦТ у рэзервовыя дні, сертыфікаты будуць выдавацца з 20 ліпеня.
14 чэрвеня адбыўся семінар "Падтрымка маладзёжных ініцыятыў", які правялі намеснік кіраўніка рэспубліканскага маладзёжнага цэнтра - начальнік упраўлення па рабоце з моладдзю Аляксандр Елісееў і старшыня Савета маладых вучоных пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь Анастасія Кісялевіч.
Дэлегацыя Гродзенскай вобласці на чале са старшынёй абласнога Савета дэпутатаў Аленай Пасютай з 11 па 15 чэрвеня наведвае з дзелавым візітам Калінінградскую вобласць Расійскай Федэрацыі. Купалаўскі ўніверсітэт прадстаўляюць загадчык кафедры заалогіі і фізіялогіі чалавека і жывёл Вольга Янчурэвіч і сакратар пярвічнай арганізацыі ГА «БРСМ» Купалаўскага ўніверсітэта Вадзім Гунько.
Стартавала цэнтралізаванае тэсціраванне 14 чэрвеня з праходжання выпрабавання па беларускай мове. Сёлета колькасць тых, хто здае, зменшылася ў некалькі разоў у сувязі з тым, што школьнікі сёлета ўпершыню здавалі Цэнтралізаваны экзамен.
У складзе дэлегацыі рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кіутрка, прарэктар па вучэбнай рабоце Лявонцій Паўлаў і старшы выкладчык кафедры перакладу і міжкультурнай камунікацыі Ванг Таа. Праграма візіту насычаная, запланавана нямала стратэгічных сустрэч, якія дазволяць яшчэ больш умацаваць сувязі паміж Купалаўскім універсітэтам і вышэйшымі навучальнымі ўстановамі Кітая.
14 чэрвеня - Сусветны дзень донара. У гонар свята ў Гродзенскім абласным цэнтры трансфузіялогіі ўручылі падзякі тым, хто актыўна далучыўся да донарства крыві. У ліку ўзнагароджаных быў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэце імя Янкі Купалы.
У Акадэміі Узброеных Сіл Рэспублікі Узбекістан прайшлі II ваенна-спартыўныя гульні паміж курсантамі вышэйшых ваенных адукацыйных устаноў дзяржаў - удзельніц СНД. У ім бралі ўдзел прадстаўнікі Рэспублікі Беларусь, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана, Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Узбекістан.
Усе аб'екты і службы ў Гродзенскай вобласці гатовы для правядзення цэнтралізаванага тэсціравання. Аб гэтым перад пасяджэннем абласной камісіі па кантролі за ходам уступных іспытаў Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці расказаў журналістам старшыня КДК Гродзенскай вобласці Анатоль Дарожка, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Традыцыйна ў Купалаўскім універсітэце будуць арганізаваны пункты здачы ЦТ.
Група студэнтаў 3-га курса фізіка-тэхнічнага факультэта пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры электратэхнікі і электронікі Андрэя Самародава наведала Цэнтр кампетэнцый РІПА ў Мінску.
Вядучы супрацоўнік кафедры фінансаў і бухгалтарскага ўліку ў галіне падаткаабкладання Лідзія Сямашка правяла практыка-арыентаваны семінар для кіруючых работнікаў і спецыялістаў ААТ "Гродзенскі мясакамбінат", які з'яўляецца флагманам мясаперапрацоўчай прамысловасці Гродзенскага рэгіёну.
Дзякуючы практыцы ў лагеры навучэнцы замацоўваюць веды, уменні і навыкі, атрыманыя падчас праходжання практыкі "Па падрыхтоўцы да аздараўленча-выхаваўчай работы з дзецьмі ў летні перыяд"
Загадчык кафедры экалогіі Галіна Юхневіч, загадчык кафедры хіміі і біятэхналогіі Васіль Бурдзь і старшы выкладчык кафедры батанікі Іна Жэбрак 6-9 чэрвеня прынялі ўдзел ва II з'ездзе Беларускага грамадскага аб'яднання мікрабіёлагаў і XIII Міжнароднай навуковай канферэнцыі "Мікробныя біятэхналогіі: фундаментальныя і прыкладныя аспекты", у Інстытуце мікрабіялогіі НАН Беларусі.
Студэнцкі турнір праходзіў з 10 па 11 чэрвеня 2023 года і з'яўляўся тэставымі спаборніцтвамі ў рамках падрыхтоўкі да II Гульняў краін СНД. Пляцоўку і арганізацыю да маштабнага спартыўнага форуму асабіста праінспектаваў Міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Сяргей Кавальчук, паведамляе беларуская федэрацыя баскетбола.
Студэнцкі турнір праходзіў з 10 па 11 чэрвеня 2023 года і з'яўляўся тэставымі спаборніцтвамі ў рамках падрыхтоўкі да II Гульняў краін СНД. Пляцоўку і арганізацыю да маштабнага спартыўнага форуму асабіста праінспектаваў Міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Сяргей Кавальчук, паведамляе беларуская федэрацыя баскетбола.
6 і 7 чэрвеня на сталічнай пляцоўцы РДУАР адбыліся фінальныя гульні Рэспубліканскай студэнцкай баскетбольнай лігі сезона 2022-2023 у праграме Рэспубліканскай Універсіяды - "Фінал чатырох".
Па традыцыі на пасяджэнні ўшаноўвалі супрацоўнікаў і студэнтаў, якія дасягнулі поспехаў у вучэбнай, навуковай і выхаваўчай дзейнасці, а таксама партнёраў універсітэта.
Дагавор падпісаны ў рамках візіту дэлегацыі замежных калег у Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. У складзе дэлегацыі Інстытута сацыяльных і палітычных навук рэктар Махмудаў Умід Бехзадовіч, саветнік рэктара Алімардонаў Тулкін Турдзіевіч, начальнік вучэбна-метадычнага аддзела Курбанаў Сухроб Абдулоевіч.
Да ўдзелу ў алімпіядзе, якая пройдзе з 5 па 29 чэрвеня, запрашаюцца студэнты і школьнікі.
5 чэрвеня ў Купалаўскім універсітэце завяршыўся прыём дакументаў для атрымання вышэйшай адукацыі на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі.
II Форум "ІнаФэст" прайшоў на базе Навукова-тэхналагічнага парка ГрДУ імя Янкі Купалы 2 чэрвеня і стаў пляцоўкай для развіцця навыкаў у галіне інавацыйнай, прадпрымальніцкай і праектнай дзейнасці студэнтаў і супрацоўнікаў універсітэта.
4 чэрвеня адбыліся шостыя па ліку спаборніцтвы па бегу "Гарадзенская Вандроўка".
Прадстаўнікі Купалаўскага ўніверсітэта прынялі ўдзел у працы Расійска-беларускага форуму гісторыкаў, які адбыўся 2-3 чэрвеня ў Маскве ў рэжыме онлайн і афлайн. На форуме абмяркоўваліся пытанні па вывучэнні гістарычнай памяці народаў Расіі і Беларусі, стварэнні агульнай навуковай і адукацыйнай прасторы Саюзнай дзяржавы.
У Беларусі прайшоў студэнцкі кіберспартыўны турнір - "Universus", арганізатарамі якога з'яўляюцца Беларуская асацыяцыя камп'ютарнага спорту, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, кампанія А1 і Рэспубліканскі цэнтр фізічнага выхавання і спорту.
У Купалаўскім універсітэце прайшлі спаборніцтвы па пляжным валейболе сярод тых, хто навучаецца ў праграме круглагадовай спартакіяды-2022/2023.
Абітурыенты, якія навучаліся ў педагагічных класах, паступаюць ва ўніверсітэт без уступных іспытаў, але ім трэба прайсці сумоўе і прадаставіць камісіі партфоліё.
Сяброўскія адносіны сваімі подпісамі змацавалі старшыня Гродзенскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Віктар Лісковіч і рэктар Купалаўскага ўніверсітэта Ірына Кітурка. Падпісанне адбылося ў межах першага Маладзёжнага злёту прафсаюзнага актыву. Прафсаюзная моладзь Гродзенскай вобласці на працягу пяці дзён праходзіла навучальную праграму на тэму інфармацыйнага ўзаемадзеяння, ідэалогіі і патрыятызму.
Прэзентацыя адбылася ў рамках II форуму інавацый» Інафест", які стаў пляцоўкай для развіцця навыкаў у галіне інавацыйнага прадпрымальніцтва студэнтаў.
Па выніках першага дня працы прыёмнай камісіі ў ГрДУ імя Янкі Купалы пададзена 69 заяў для паступлення на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі.
1 чэрвеня адбылася прафарыентацыйная імпрэза са студэнтамі Ваўкавыскага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы.