Факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы запрашае студэнтаў, магістрантаў устаноў вышэйшай адукацыі, навучэнцаў школ, гімназій, ліцэяў на VII Студэнцкі навуковы форум з міжнародным удзелам «FIKIT_SCIENCE», які пройдзе ў гібрыдным фармаце 23 і 24 красавіка.
Форум праводзіцца ў мэтах: выяўлення і развіцця ў студэнтаў творчых здольнасцей, цікавасці да навуковай і прафесійнай дзейнасці; назапашвання вопыту арганізацыі навукова-даследчай дзейнасці студэнтаў і навучэнцаў; фарміравання прафесійна арыентаваных інтарэсаў студэнтаў, іх агульных і прафесійных кампетэнцый.
У рамках форуму плануецца правядзенне пленарнага пасяджэння і работа секцый студэнцкай навуковай канферэнцыі, майстар-класы.
Праблемнае поле форуму ахоплівае пытанні ўсеагульнай гісторыі і міжнародных адносін, месцы і ролі Беларусі ў гістарычным і геапалітычным працэсах, журналістыкі ў інфармацыйным грамадстве, актуальных напрамкаў сацыялагічных даследаванняў, а таксама тэарэтычныя і арганізацыйна-практычныя аспекты турызму і гасціннасці.
Для ўдзелу ў працы канферэнцыі неабходна да 9 красавіка 2025 г. адправіць заяўку па адрасе: ulejchik_nl@grsu.by.