У Палацы Рэспублікі стартавала галоўная палітычная падзея года - VII Усебеларускі народны сход. Форум аб'яднаў прадстаўнікоў усіх слаёў насельніцтва і сфер дзейнасці і вызначыць вектар развіцця краіны на бліжэйшую будучыню, расставіць акцэнты і паставіць задачы для эканомікі і грамадства. Рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка і студэнтка 2 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Анастасія Кісель - дэлегаты Усебеларускага народнага сходу. Таксама купалаўцы глядзелі трансляцыю ў карпусах універсітэта ў межах інфармацыйных гадзін.