У ходзе курсаў "Універсітэт адукацыйных інавацый: лічбавая дыдактыка і ацэньванне вынікаў навучання" выкладчыкі вывучаць тэарэтычныя і практычныя аспекты лічбавай дыдактыкі, асвояць асноўныя лічбавыя інструменты платформы Moodle, пазнаёмяцца з метадычнымі прыёмамі правядзення заняткаў у лічбавым адукацыйным асяроддзі.