У рамках візіту кіраўнік германскай службы акадэмічных абменаў DAAD у Мінску Керстын Мюлер і супрацоўнік германскай службы акадэмічных абменаў DAAD Святлана Пятровіч прадставілі новага лектара DAAD, старэйшага выкладчыка кафедры рамана-германскай філалогіі Максіміліяна Дэнера і прэзентавалі стыпендыяльныя праграмы для студэнтаў.
Першы прарэктар Святлана Уладзіміраўна Агіявец ад асобы кіраўніцтва ўніверсітэта павітала гасцей у адукацыйным медыякомлексе, падкрэсліўшы, што зала, у якой упершыню праходзіць дзелавая сустрэча, з'яўляецца падарункам універсітэта для студэнтаў. Святлана Уладзіміраўна расказала, што медыякомлекс мае мноства тэхнічных магчымасцяў, якімі таксама скарыстаецца і новы лектар - спадар Дэнер.
Керстын Мюлер адзначыла прыемныя новыя змены ў купалаўскім універсітэце і перайшла да мэты свайго візіту - прадставіць новага лектара DAAD. Кіраўнік германскай службы акадэмічных абменаў расказала, што спадар Дэнер шмат часу працаваў у Украіне і ў яго ёсць выдатны вопыт узаемадзеяння са студэнтамі. Акрамя таго, Керстын Мюлер падкрэсліла, што новы лектар вельмі актыўны і камунікабельны, таму ў нашым універсітэце ён гатовы не толькі весці лекцыі па германістыцы і нямецкай літаратуры, але і выкладаць нямецкую мову на розных факультэтах, а таксама наладзіць кантакт з вядучымі нямецкімі ВНУ. Госця выказала надзею на тое, што ўзаемаадносіны паміж службай і купалаўскай ВНУ выйдуць на новы ўзровень.
Спадарыня Мюлер адзначыла, што Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт - гэта першая рэгіянальная ВНУ, дзе быў арганізаваны лектарат DAAD і адкрыты Цэнтр нямецкай мовы, на папулярнасць якога вельмі разлічваюць арганізатары праекта. Керстын Мюлер распавяла аб вопыце супрацоўніцтва беларускіх і нямецкіх ВНУ ў мінулыя гады, назваўшы яго вельмі паспяховым і плённым.
На сустрэчы начальнік міжнароднага аддзела Вольга Вітальеўна Мінава, дэкан філалагічнага факультэта Іна Самсонаўна Лісоўская і дацэнт кафедры рамана-германскай філалогіі Святлана Васільеўна Адамовіч выслухалі пажаданні прадстаўнікоў DAAD, разгледзелі прапановы, а таксама вызначылі сумесныя будучыя праекты, якія плануецца рэалізаваць у сценах ГрДУ імя Янкі Купалы.
Затым госці сустрэліся са студэнтамі 2-4 курсаў юрыдычнага, філалагічнага факультэтаў і факультэта эканомікі і кіравання і прэзентавалі стыпендыяльныя праграмы як для бакалаўраў, так і для магістрантаў і аспірантаў на 2015/2016 навучальны год. Так, купалаўцам прапануюць прыняць удзел у летніх курсах, навучальных праграмах для маладых спецыялістаў і кіраўнікоў, спецыяльных праграмах паслядыпломнай адукацыі, навуковых стажыроўках і г.д.
У межах сустрэчы адбыўся дыялог студэнтаў і прадстаўнікоў інфармацыйнага бюро акадэмічных абменаў DAAD: удзельнікі задавалі пытанні, звязаныя з акадэмічнай мабільнасцю і навучаннем у Германіі, госці цікавіліся чаканнямі студэнтаў ад Балонскага працэсу.
«DAAD для нас - гэта вялікая сям'я, а па факце - пасярэднік паміж нямецкімі ВНУ і Федэральным міністэрствам адукацыі і навуковых даследаванняў Германіі. Галоўная мэта бюро - наладзіць рэалізацыю праектаў любога ўзроўню, а таксама вырашыць праблемы каардынацыі дзейнасці ўніверсітэтаў», - адзначыла Керстын Мюлер.
У канцы сустрэчы госці запрасілі студэнтаў да актыўнага ўдзелу ў праектах, якія дапамогуць студэнтам рэалізаваць іх патэнцыял.
- Новый лектор DAAD, старший преподаватель кафедры романо-германской филологии ГрГУ имени Янки Купалы Максимилиан Денер
- Новый лектор DAAD, старший преподаватель кафедры романо-германской филологии ГрГУ имени Янки Купалы Максимилиан Денер и руководитель германской службы академических обменов DAAD в Минске Керстин Мюллер
- Первый проректор ГрГУ имени Янки Купалы С.В. Агиевец от лица руководства университета поприветствовала гостей в образовательном медиакомлексе
- Представители германской службы академических обменов DAAD встретились со студентами ГрГУ имени Янки Купалы
- Руководитель германской службы академических обменов DAAD в Минске Керстин Мюллер и сотрудник германской службы академических обменов DAAD Светлана Петрович и лектор DAAD, старший преподаватель кафедры романо-германской филологии Максимилиан Денер презентовали стипендиальные программы для студентов-купаловцев
- В рамках встречи состоялся диалог студентов и представителей информационного бюро академических обменов DAAD
- В конце встречи гости пригласили студентов ГрГУ имени Янки Купалы к активному участию в проектах, которые помогут студентам реализовать их потенциал