Гастрольнае турнэ сімфанічнага аркестра «Моладзь Акадэміі музыкі - моладзі Беларусі» прайшло ў абласных цэнтрах рэспублікі з 22 па 26 верасня. 22 верасня маладыя музыканты выступілі на віцебскай сцэне, 23 верасня - у Магілёве, у Гомелі артыстаў чакалі 24 верасня, а 25 чысла яны выступілі ў Брэсце. Сустрэча ў Гродне з купалаўцамі ў канцэртнай зале корпуса ўніверсітэта па вул. Леніна, 32 адбылася ўчора, 26 верасня.
Супрацоўніцтва Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі мае даўнія традыцыі і розныя формы, а дамоўленасць аб правядзенні канцэрту ў межах рэспубліканскага гастрольнага тура менавіта ў сценах купалаўскага ўніверсітэта была дасягнутая рэктарамі Кацярынай Мікалаеўнай Дулавай (БДАМ) і Андрэем Дзмітрыевічам Каралём (ГрДУ) у маі-чэрвені бягучага года.
Гастрольны тур сімфанічнага аркестра прысвечаны Году моладзі, 20-годдзю спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Студэнцкі сімфанічны аркестр, створаны ў студзені 2012 года па ініцыятыве рэктара Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, прафесара, доктара мастацтвазнаўства Кацярыны Мікалаеўны Дулавай, узначальвае сёння дырыжор Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь Андрэй Іваноў.
Каля ста таленавітых студэнтаў, магістрантаў і маладых педагогаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі парадавалі гледачоў і падарылі ім незабыўныя ўражанні і добры настрой. У склад калектыву ўваходзяць таленавітыя студэнты, лаўрэаты міжнародных і нацыянальных конкурсаў, стыпендыяты і лаўрэаты спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Многія з іх ужо вядомыя беларускім слухачам як сольныя выканаўцы. У якасці салістаў перад аўдыторыяй выступілі Міхаіл Радунскі (віяланчэль), Алег Яцына (скрыпка), Марыя Шабуня (сапрана), Арам Бекназарян (ударныя інструменты), Паліна Чарнеўскай (скрыпка).
Заключным выступленнем студэнцкага сімфанічнага аркестра з праграмай «Студэнты Акадэміі музыкі - моладзі Беларусі» стане канцэрт 29 верасня ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі ў Мінску ў рамках фестывалю Юрыя Башмета.
- Ценители искусства пришли в ГрГУ имени Янки Купалы, чтобы насладиться выступлением симфонического оркестра Белорусской государственной академии музыки
- Среди ценителей – декан факультета искусств и дизайна ГрГУ имени Янки Купалы Л.О. Черниловская
- Симфонический оркестр Белорусской государственной академии музыки выступил в стенах ГрГУ имени Янки Купалы с концертной программой «Студенты Академии музыки – молодежи Беларуси»
- С приветственным словом к зрителям обратилась ректор БГАМ Е.Н. Дулова
- Участницы симфонического оркестра Белорусской государственной академии музыки
- В ГрГУ имени Янки Купалы состоялся концерт симфонической музыки «Студенты Академии музыки – молодежи Беларуси»
- Перед зрителями выступила солистка симфонического оркестра – студентка БГАМ