25 верасня 2015 года ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбылося пасяджэнне антыкарупцыйнай камісіі.
Сустрэча прайшла пад кіраўніцтвам першага прарэктара Святланы Уладзіміраўны Агіевец пры ўдзеле дэкана факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Аляксандра Мікалаевіча Нечухрына, дэкана юрыдычнага факультэта Святланы Ягораўны Чабуранавай і дэкана факультэта давузаўскай падрыхтоўкі Юрыя Яцэнтавіча Раманоўскага, начальнікаў структурных падраздзяленняў і супрацоўнікаў ВНУ.
Дырэктар Тэхналагічнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы Васілій Іванавіч Варнакоў расказаў пра мерапрыемствы па супрацьдзеянні карупцыі, якія праводзяцца ў навучальнай установе. «Такога роду злачынствы ў краіне часцей за ўсё фіксуюцца падчас прыёмнай кампаніі, засялення ў інтэрнаты і здачы экзаменаў падчас сесій. Што тычыцца Тэхналагічнага каледжа, то ў навучальнай установе парушэнняў зафіксавана не было, бо штогод тут праводзяцца прафілактычныя мерапрыемствы - лекцыі, сустрэчы, семінары і г.д.», - падкрэсліў дырэктар каледжа.
Пазітыўным вопытам папярэджання карупцыйных злачынстваў падзяліўся дэкан факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Аляксандр Мікалаевіч Нечухрын. Ён адзначыў, што на факультэце актыўна вядзецца арганізацыйна-інфармацыйная праца, прафілактычная праца з супрацоўнікамі і студэнтамі, ажыццяўляецца пастаянны кантроль за выкананнем антыкарупцыйнага заканадаўства. Так, асабліва папулярныя такія формы прафілактыкі як правядзенне віктарын, конкурсаў, круглых сталоў і сустрэчаў з прадстаўнікамі Упраўлення Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці.
У дакладзе «Аналіз вынікаў прыёмнай кампаніі, прапаноў і зваротаў грамадзян па пытаннях паступлення ў універсітэт» адказны сакратар прыёмнай камісіі, дэкан факультэта давузаўскай падрыхтоўкі Юрый Яцэнтавіч Раманоўскі расказаў пра працу call-цэнтра «Абітурыент» пры ГрДУ імя Янкі Купалы, які стаў папулярным сярод тых, хто паступае. «Часцей за ўсё да нас тэлефанавалі абітурыенты і іх бацькі, каб даведацца аб падрыхтоўцы і правядзенні цэнтралізаванага тэсціравання, правілах прыёму ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы краіны, правілах прыёму ў нашаую ВНУ і, вядома, пра бягучыя вынікі «прыёмкі» - прахадныя балы, канкурэнтную сітуацыю, залічэнне і г.д.», - распавёў адказны сакратар. Юрый Яцэнтавіч адзначыў, што за час правядзення прыёмнай кампаніі (з мая па жнівень 2015) работнікі call-цэнтра правялі больш 12 000 кансультацый.
Таксама на пасяджэнні даклады «Аналіз зваротаў грамадзян на прадмет наяўнасці ў іх інфармацыі аб карупцыйных парушэннях і / або ўмоў, якія садзейнічаюць учыненню карупцыйных парушэнняў» і «Аб выніках праверак выканання антыкарупцыйнага заканадаўства ў падраздзяленнях універсітэта» прадставілі начальнік аддзела справаводства і кантролю Анастасія Генадзьеўна Астаф'ева і намеснік начальніка Цэнтра кадравай і прававой работы Мікалай Віктаравіч Ватыль адпаведна.
Па выніках пасяджэння было прынята рашэнне распаўсюдзіць вопыт факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму па прафілактыцы антыкарупцыйных злачынстваў на іншыя факультэты і падраздзялення купалаўскай ВНУ.
- Директор Технологического колледжа ГрГУ имени Янки Купалы В.И. Варнаков рассказал о мероприятиях по противодействию коррупции, проводимых в учебном заведении
- Позитивным опытом предупреждения коррупционных преступлений поделился декан факультета истории, коммуникации и туризма ГрГУ имени Янки Купалы А.Н. Нечухрин
- В своем докладе ответственный секретарь приемной комиссии, декан факультета довузовской подготовки Ю.Я. Романовский рассказал о работе call-центра «Абитуриент» при ГрГУ имени Янки Купалы
- В ГрГУ имени Янки Купалы состоялось заседание антикоррупционной комиссии