У раёне в. Пушкары 17 верасня 2015 года ўпершыню прайшоў адкрыты кубак па лазертагу, які аб'яднаў студэнтаў розных курсаў і выкладчыкаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Турнір прайшоў пад лозунгам «Выбар маладых» і быў прысвечаны Году моладзі і 70-годдзю Вялікай Перамогі.
Бітва доўжылася каля трох гадзін і ўключала ў сябе некалькі розных сцэнарыяў, напрыклад, захоп кропак, супрацьстаянне, захоп баз.
Па выніках турніру месцы размеркаваліся наступным чынам:
перамогу ў спаборніцтвах атрымала каманда 3 курса факультэта фізічнай культуры «Отбитки» (склад: Яўген Вярбіцкі, Максім Коўган, Уладзіслаў Заяц, Аляксандр Сайко і Таццяна Яроцкая);
другое месца дасталася камандзе 4 курса факультэта фізічнай культуры «Ревокатовичи» (склад: Яўген Шчука, Уладзіслаў Філатаў, Міхаіл Кісель, Алена Авярушка і Дзяніс Лясько);
трэцяе месца заняла каманда «Начныя снайперы» (склад: старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту, намеснік дэкана факультэта фізічнай культуры па інфарматызацыі Любоў Пятроўна Круміна, вядучы спецыяліст аддзела культурна-масавай і дасугавай дзейнасці УВРсМ Віктар Аляксандравіч Косарев, сакратар ПА ГА «БРСМ» Андрэй Генадзьевіч Есін, намеснік дэкана па выхаваўчай працы факультэта фізічнай культуры Віталь Ігаравіч Тарасаў і выкладчык кафедры спартыўных гульняў Іван Іосіфавіч Яцэвіч);
чацвёртымі сталі студэнты 2 курса факультэта фізічнай культуры, якія выступалі ў камандзе «Партыя»;
пятае месца дасталася камандзе 4 курса факультэта фізічнай культуры «Паўкіло».
Спартовае мерапрыемства паспрыяла згуртаванню ўніверсітэцкага калектыву аднадумцаў, якія выступаюць за актыўны лад жыцця, і падарыла ўдзельнікам масу пазітыўных эмоцый.
Арганізатарамі турніру выступілі ПА / РК ГА «БРСМ» ГрДУ імя Янкі Купалы і факультэт фізічнай культуры.
- Команда-победитель открытого кубка по лазертагу ГрГУ имени Янки Купалы
- Победу в соревнованиях одержала команда 3 курса факультета физической культуры ГрГУ имени Янки Купалы «Отбитки»
- Все участники турнира по лазертагу среди студентов, преподавателей и сотрудников ГрГУ имени Янки Купалы
- В районе д. Пушкари прошел открытый кубок по лазертагу среди студентов, преподавателей и сотрудников ГрГУ имени Янки Купалы
- Участники турнира сражались в течение трех часов
- Участники соревнований по лазертагу проиграли несколько сценариев
- Один из участников турнира – студент факультета физической культуры ГрГУ имени Янки Купалы целится в противника
- В турнире приняли активное участие студенты факультета физической культуры ГрГУ имени Янки Купалы
- Одна из участниц открытого кубка по лазертагу – старший преподаватель кафедры физического воспитания и спорта, заместитель декана факультета физической культуры по информатизации ГрГУ имени Янки Купалы Л.П. Крумина
- Участниками турнира также стали преподаватели ГрГУ имени Янки Купалы