На працягу тыдня з 12 па 18 кастрычніка 2015 года спартсмены Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы спаборнічалі з супернікамі з беларускіх ВНУ на Рэспубліканскай універсіядзе - 2015.
З 12 па 16 кастрычніка ў Мінску адбыліся фінальныя спаборніцтвы па футболе сярод жаночых каманд. На працягу гульнявога тыдня нашы дзяўчаты правялі пяць матчаў, з якіх дзве сустрэчы выйгралі, у двух пацярпелі паражэнні, а адзін паядынак згулялі ўнічыю.
Па выніках спаборніцтваў жаночая каманда ГрДУ імя Янкі Купалы заваявала трэцяе месца. У яе складзе выпускніцы ўніверсітэта Анастасія Калбыка, Анастасія Бабіч, Ксенія Качан і Анастасія Пучок, студэнткі факультэта фізічнай культуры Аляксандра Карповіч, Кацярына Верхолайцева, Эрыка Каваленка, Аляксандра Плохава, Марыя Буйко, Вікторыя Герус, Лізавета Сяргейчык, Крысціна Гнняцецкая, Марыя Саракалетава, Ганна Ельяшэвіч, Вольга Саўсян і Ганна Пляўга, студэнтка факультэта эканомікі і кіравання Кацярына Карпук і студэнтка інжынерна-будаўнічага факультэта Аляксандра Ільіна. Трэнер каманды - старшы выкладчык кафедры спартыўных гульняў Вольга Віктараўна Паўлюць.
З 15 па 17 кастрычніка ў Гродне праходзілі фінальныя спаборніцтвы ўніверсіяды па вольнай барацьбе. Па выніках трохдзённых спаборніцтваў мужчынская каманда ГрДУ імя Янкі Купалы заняла трэцяе каманднае месца (з 25 каманд-удзельніц), а жаночая - сёмае (з 15 каманд-удзельніц).
Таксама былі вызначаны пераможцы і прызёры ў асабістым заліку:
першае месца ў вагавой катэгорыі 63 кг заняла студэнтка 2 курса факультэта фізічнай культуры Крысціна Цан;
трэцяе месца ў вагавых катэгорыях 55 кг і 58 кг заняла студэнтка 4 курса факультэта фізічнай культуры Вераніка Таранік;
другое месца ў вагавай катэгорыі 125 кг заняў студэнт 4 курса факультэта фізічнай культуры Максім Пашкоў;
другое месца ў вагавай катэгорыі 65 кг заняў студэнт 1 курса факультэта фізічнай культуры Аляксандр Грыгаровіч;
трэцяе месца ў вагавой катэгорыі 97 кг заняў студэнт 4 курса факультэта фізічнай культуры Амрах Манафов.
Трэнеры-прадстаўнікі - старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Аляксандр Аляксандравіч Кудзель і інструктар па фізічнай культуры спартыўнага клуба Марына Пятроўна Ясене.
У в. Каробчыцы 18 кастрычніка адбыліся спаборніцтвы па маўнтынбайку (велакросу), у якіх прынялі ўдзел 9 каманд. У склад зборнай ГрДУ імя Янкі Купалы ўвайшлі: студэнтка факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Ганна Баравік, студэнты факультэта фізічнай культуры Анастасія Кудзеля, Віялета Чуйкова, Таццяна Яроцкая і Андрэй Ермашкевіч. Каманда пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры фізічнага выхавання і спорту Віктара Аляксандравіча Іванова і старшага выкладчыка кафедры спартыўных дысцыпліны Віталія Ігаравіча Тарасава заняла другое месца.
У групавой гонцы на 12 км сярод жанчын Анастасія Кудзеля стала трэцяй.
- Третье место в весовых категориях 55 кг и 58 кг заняла студентка 4 курса факультета физической культуры ГрГУ имени Янки Купалы Вероника Торяник
- Третье место в весовой категории 97 кг занял студент 4 курса факультета физической культуры ГрГУ имени Янки Купалы Амрах Манафов
- В д. Коробчицы состоялись соревнования по маунтинбайку (велокроссу), в которых приняли участие спортсменки ГрГУ имени Янки Купалы
- В ГрГУ имени Янки Купалы состоялось открытие Республиканской универсиады – 2015 по вольной борьбе
- С приветственным и напутственным словом к участникам соревнований обратился заведующий кафедрой физического воспитания и спорта ГрГУ имени Янки Купалы В.А. Максимович
- Борцы сражались за право называться лучшим в нескольких весовых категориях
- Борцы сражались за право называться лучшим в нескольких весовых категориях
- Борцы сражались за право называться лучшим в нескольких весовых категориях
- Первое место в весовой категории 63 кг заняла студентка 2 курса факультета физической культуры ГрГУ имени Янки Купалы Кристина Цан
- Второе место в весовой категории 65 кг занял студент 1 курса факультета физической культуры ГрГУ имени Янки Купалы Александр Григорович
- Второе место в весовой категории 125 кг занял студент 4 курса факультета физической культуры ГрГУ имени Янки Купалы Максим Пашков