У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 3 лістапада 2015 года адбылося адкрыццё семінара «Аб сеткавым узаемадзеянні ўніверсітэтаў па рэалізацыі Канцэпцыі бесперапыннай педагагічнай адукацыі на 2015-2020 гг.», які прайшоў у рамках чарговага этапу супрацоўніцтва ўніверсітэтаў па ініцыятыве Кіраўніцтва БДПУ імя Максіма Танка, актыўна падтрыманай рэктарам купалаўскай ВНУ.
У сустрэчы прынялі ўдзел прарэктары і дэканы факультэтаў дзвюх вышэйшых навучальных устаноў, а таксама загадчыкі кафедраў купалаўскай ВНУ. У якасці мадэратараў выступілі доктар педагагічных навук, прафесар, рэктар Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка Аляксандр Іванавіч Жук і доктар педагагічных навук, дацэнт, рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Андрэй Дзмітрыевіч Кароль.
У прывітальным слове да ўдзельнікаў семінара Андрэй Дзмітрыевіч адзначыў: «Сёння мы сабраліся, каб абмеркаваць два істотныя пытанні. Па-першае, пытанне супрацоўніцтва вядучага педагагічнага ВНУ краіны Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка і вядучага класічнага рэгіянальнага - Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Па-другое, важна разгледзець актуальныя аспекты падрыхтоўкі педагога ў сучасных умовах, а таксама ўзаемадзеянне рэспубліканскай сістэмы педагагічнай адукацыі з рэгіянальнай».
Перад аўдыторыяй выступіў рэктар БДПУ імя Максіма Танка Аляксандр Іванавіч Жук. Ён падзякаваў купалаўскай ВНУ за зацікаўленасць і водгук у правядзенні сустрэчы і прадставіў праблемнае поле семінара. У прыватнасці, Аляксандр Іванавіч звярнуўся да пытання сеткавага ўзаемадзеяння ў рамках прыярытэтных псіхолага-педагагічных даследаванняў у галіне адукацыі: распавёў пра важнасць развіцця ў сучасных умовах новых напрамкаў сумесных даследаванняў у сферы педагогікі, пра неабходнасць правядзення іх у рамках праграм навукова-даследчай працы рознага ўзроўню. Акрамя таго, рэктар педагагічнага ўніверсітэта акцэнтаваў увагу на сеткавым узаемадзеянні па павышэнню якасці адукацыйнага працэсу, адзначыўшы вострую неабходнасць абнаўлення зместу педагагічнай адукацыі, распрацоўкі прафесійнага стандарту педагога, узгаднення адукацыйнага і прафесійнага стандартаў, узмацнення практыка-арыентаванага складніка і арыентацыі на кампетэнтнасны падыход.
З канструктыўнымі прапановамі выступілі ўдзельнікі семінара.
Так, прарэктар па вучэбнай рабоце нашага ўніверсітэта Юрый Эдуардавіч Бялых падкрэсліў, што ў рамках рэалізацыі канцэпцыі бесперапыннай педагагічнайадукацыі ВНУ неабходна зрабіць акцэнт на якасным складніку падрыхтоўкі будучых педагогаў, дзякуючы чаму стануць магчымыя і падрыхтоўка іх як высакакласных спецыялістаў, і павышэнне прэстыжу педагагічнай прафесіі. Юрый Эдуардавіч таксама адзначыў неабходнасць павышэння якасці педагагічнай адукацыі на аснове пашырэння акадэмічнай аўтаномнасці ўніверсітэтаў і акадэмічнай мабільнасці прафесарска-выкладчыцкага складу.
Прапановы па эфектыўнаму сеткаваму ўзаемадзеянню і сацыяльнаму партнёрству між дзвюма ВНУ прагучалі ад прадстаўнікоў ГрДУ імя Янкі Купалы - дырэктара інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Тамары Андрэеўны Бабкінай, дэкана педагагічнага факультэта Святланы Якаўлеўны Кострыцы, загадчыка кафедры педагогікі і сацыяльнай работы Віктара Пятровіча Таранцея і загадчыка кафедры фізічнага выхавання і спорту Вячаслава Аляксандравіча Максімовіча. Выступоўцы прапанавалі механізмы ўзаемадзеяння між ВНУ ў вучэбна-метадычнай сферы, у прыватнасці, сумесную распрацоўку вучэбных планаў і праграм; у сферы навуковых даследаванняў - правядзенне сумесных канферэнцый, семінараў, сустрэч, арганізацыю сумесных камісій па абароне навуковых прац і сумесных курсаў павышэння кваліфікацыі з выкарыстаннем сучасных IT-тэхналогій.
У канцы сустрэчы рэктары падпісалі дамову аб супрацоўніцтве паміж Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы і Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэтам імя Максіма Танка з мэтай павышэння якасці падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі спецыялістаў адукацыі на аснове сацыяльнага партнёрства, дасягненняў псіхолага-педагагічнай навукі і інавацыйнай адукацыйнай практыкі.
Бакі дамовіліся аб супрацоўніцтве па 15 напрамках і стварэнні рабочых груп для правядзенні навуковых даследаванняў, сумесных навуковых мерапрыемстваў з прыцягненнем навуковых, практычных, навукова-даследчых арганізацый, а таксама асобных навукоўцаў, спецыялістаў і практыкаў для рэалізацыі агульных навуковых праграм і праектаў.
- ГрГУ имени Янки Купалы встретил делегацию из БГПУ имени Максима Танка
- В ГрГУ имени Янки Купалы гостям продемонстрировали наряды театра моды «УНИ-АРТ»
- Фольклорный ансамбль «Ясніца» ГрГУ имени Янки Купалы поприветствовал делегацию из БГПУ имени Максима Танка песенными номерами
- Проректорский корпус двух вузов на семинаре «О сетевом взаимодействии университетов по реализации Концепции непрерывного педагогического образования на 2015-2020 гг.» в ГрГУ имени Янки Купалы
- Активно во время семинара в ГрГУ имени Янки Купалы общались деканы двух вузов
- ГрГУ имени Янки Купалы и БГПУ имени Максима Танка обсудили реализацию Концепции непрерывного педагогического образования
- В стенах ГрГУ имени Янки Купалы состоялся совместный с БГПУ имени Максима Танка семинар «О сетевом взаимодействии университетов по реализации Концепции непрерывного педагогического образования на 2015-2020 гг.»
- Перед аудиторией выступил ректор БГПУ имени Максима Танка А.И. Жук
- Перед аудиторией выступил ректор БГПУ имени Максима Танка А.И. Жук
- Предложения по эффективному сетевому взаимодействию и социальному партнерству между двумя вузами прозвучали от директора института повышения квалификации и переподготовки кадров ГрГУ имени Янки Купалы Т.А. Бабкиной
- Предложения по эффективному сетевому взаимодействию и социальному партнерству между двумя вузами прозвучали от декана педагогического факультета ГрГУ имени Янки Купалы С.Я. Кострицы
- Свои предложения представил заведующий кафедрой педагогики и социальной работы ГрГУ имени Янки Купалы В.П. Тарантей
- Проректор по учебной работе ГрГУ имени Янки Купалы Ю.Э. Белых подчеркнул, что в рамках реализации концепции непрерывного педагогического образования вузам необходимо сделать акцент на качественной составляющей подготовки будущих педагогов
- Свои предложения представил заведующий кафедрой физического воспитания и спорта ГрГУ имени Янки Купалы В.А. Максимович
- К участникам встречи обратился ректор ГрГУ имени Янки Купалы А.Д. Король
- В конце встречи ректоры подписали договор о сотрудничестве между Гродненским государственным университетом имени Янки Купалы и Белорусским государственным педагогическим университетом имени Максима Танка