У адукацыйным медыякомплексе купалаўскага ўніверсітэта 5 лістапада 2015 г. прайшоў семінар «Публікацыі ў замежных выданнях, уключаных у міжнародныя навукаметрычныя базы дадзеных Scopus і WoS на прыкладзе выдавецтва Springer».
У сустрэчы прынялі ўдзел выкладчыкі, загадчыкі кафедрамі, аспіранты, магістранты і студэнты нашай ВНУ.
Адкрыў семінар прарэктар па навуковай працы ГрДУ імя Янкі Купалы Уладзімір Георгіевіч Барсукоў, адзначыўшы важнасць інтэграцыі ВНУ ў сусветную навуковую супольнасць і неабходнасць павышэння міжнароднага рэйтынгу нашага ўніверсітэта.
З дакладам «Публікацыя навуковых артыкулаў і прац у міжнародных часопісах, матэрыялаў канферэнцый і кніг на прыкладзе выдавецтва Springer» выступіў дырэктар ЗАТ «Делсар» Ігар Міхайлавіч Радзюк. Вядучы спецыяліст па электронных рэсурсах ЗАТ «Делсар» Юлія Віктараўна Сабалеўcкая прадставіла аўдыторыі даклад «Сусветныя электронныя рэсурсы для навукі і адукацыі ў Беларусі. Новыя паслугі і сэрвісы для бібліятэк».
Па выніках семінара Гродзенскаму дзяржаўнаму ўніверсітэту быў прадастаўлены бясплатны тэставы доступ да рэсурсаў «Springer» да 31 снежня 2015 года.
Арганізатарам сустрэчы выступіла навуковая бібліятэка ГрДУ імя Янкі Купалы, інфармацыйным партнёрам - ЗАТ «Делсар». Асноўны вектар дзейнасці кампаніі «Делсар» - гэта паслугі па прадастаўленні доступу да электронных навуковых рэсурсаў і аптовая продаж друкаваных выданняў па ўсіх абласцях ведаў найбуйнейшых сусветных выдавецтваў.
- Открыл семинар проректор по научной работе ГрГУ имени Янки Купалы В.Г. Барсуков
- С докладом «Публикация научных статей и трудов в международных журналах, материалов конференций и книг на примере издательства Springer» на семинаре в ГрГУ имени Янки Купалы выступил директор ЗАО «Делсар» И.М. Радюк
- Во встрече приняли участие преподаватели, заведующие кафедрами, аспиранты, магистранты и студенты ГрГУ имени Янки Купалы