З 4 па 6 снежня 2015 года ў Санкт-Пецярбургу адбыўся Усерасійскі турнір па грэка-рымскай барацьбе, прысвечаны памяці Юрыя Аляксандравіча Лаўрыкава, заслужанага доктара навук Расійскай Федэрацыі, рэктара Ленінградскага фінансава-эканамічнага інстытута імя Н.А. Вазнясенскага (цяпер - Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт).
У спаборніцтвах прынялі ўдзел змагары з Расіі, Беларусі і ЗША. Гродзенскую вобласць на спаборніцтвах прадставілі студэнты-спартсмены Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Па выніках трох дзён турніру пераможцамі сталі студэнт 3 курса факультэта фізічнай культуры Радзік Куліеў (вагавая катэгорыя 75 кг) і студэнт 5 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Павел Лях (вагавая катэгорыя 66 кг). Сярэбраны медаль заваяваў студэнт 4 курса факультэта эканомікі і кіравання Дзмітрый Брычак (вагавая катэгорыя 59 кг), бронзавы - студэнт 1 курса факультэта фізічнай культуры Ілля Лаўрыновіч (вагавая катэгорыя 98 кг).
- Всероссийский турнир по греко-римской борьбе, посвященный памяти Ю.А. Лаврикова. На фото: студент 4 курса факультета экономики и управления ГрГУ имени Янки Купалы Дмитрий Бричак (справа) сражается с соперником
- Победители и призеры Всероссийского турнира по греко-римской борьбе, посвященного памяти Ю.А. Лаврикова
- Студент 3 курса факультета физической культуры ГрГУ имени Янки Купалы Радик Кулиев завоевал золотую медаль в весовой категории 75 кг
- Студент 3 курса факультета физической культуры ГрГУ имени Янки Купалы Радик Кулиев завоевал золотую медаль в весовой категории 75 кг
- Студент 5 курса факультета истории, коммуникации и туризма ГрГУ имени Янки Купалы Павел Лях завоевал золотую медаль в весовой категории 66 кг