У Мінскай гарадской ратушы 10 снежня 2015 года адбылося закрыццё X рэспубліканскага фестывалю творчасці замежных студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі «Fest-ART.by». У інтэрнацыянальным мерапрыемстве прыняло ўдзел больш за сто студэнтаў з 44 вышэйшых навучальных устаноў краіны, у тым ліку з Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Пераможцы і прызёры фестывалю былі ўзнагароджаны дыпломамі ў розных намінацыях.
Па выніках інтэрнэт-галасавання лепшым канцэптуальным аўдыёвізуальным праектам «Гармонія бясконцасці» была прызнана праца студэнта факультэта мастацтваў і дызайну Яўгенія Вінакурава, пераможцай у інтэрактыўнай акцыі «Vade Mecum» стала студэнтка факультэта мастацтваў і дызайну Лізавета Чакашкіна, якая прадставіла арыгінальныя паштоўкі з выявай сваёй краіны.
У конкурсе інавацыйных праектаў і інфармацыйна-метадычных матэрыялаў «Наш час - ініцыятыва» дыпломам І ступені адзначаны творчы калектыў, у склад якога ўвайшлі дацэнт кафедры педагогікі і сацыяльнай работы Таццяна Міхайлаўна Прудко, намеснік дэкана па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Ганна Станіславаўна Касяноўская, загадчык кафедры рускай мовы як замежнай і лінгвістычных дысцыплін Іна Юр'еўна Самойлава і начальнік аддзела падтрымкі і рэалізацыі маладзёжных праектаў і ініцыятыў УВРзМ Алена Станіславаўна Поцька.
У конкурсе відэа-альтэрнатыў «Творчасць як дыялог свету» дыпломам І ступені ўзнагароджаны:
аддзел культурна-масавай і дасугавай дзейнасці УВРзМ ў асобе начальніка аддзела Алены Уладзіміраўны Стэльмах і вядучага інжынера Алексндра Аляксандравіча Аўсейчык;
замежныя студэнты, якія пад кіраўніцтвам супрацоўнікаў кафедры рускай мовы як замежнай і лінгвістычных дысцыплін факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі ў асобе Ліліі Міхайлаўны Шумскай і Таццяна Уладзіміраўны Чаркес, работнікаў Цэнтра па сувязях з грамадскасцю Юліі Аляксандраўны Ліфенцовай і Таццяны Анатольеўны Аначка прадставілі відэаролік, які адлюстроўвае сумесную творчасць студэнцкай моладзі розных краін.
Дыпломам II ступені ў конкурсе відэаінтэрв'ю «20 першых. Пакаленне паспяховых» адзначаны студэнт факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Андрэй Саўко, які ў сваёй працы раскрыў паняцце паспяховасці ў сучасным грамадстве і прадставіў спецыфіку атрымання адукацыі замежнымі студэнтамі ў ВНУ нашай краіны.
За ўдзел у рэспубліканскай выставе «Грані творчасці», на якой былі паказаны работы замежных студэнтаў у тэхніках дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва, дыплом ўручылі студэнтцы факультэта мастацтваў і дызайну Чынар Хаджыевай.
Тэатр моды «Уні-Арт» пад кіраўніцтвам Віялеты Андрэеўны Куроўскай ўзнагародзілі дыпломам за актыўны ўдзел у мерапрыемствах фестывалю.
У дзень урачыстага закрыцця фестывалю прайшоў круглы стол, на якім прысутнічалі прадстаўнікі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Удзельнікамі сустрэчы сталі начальнік упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю Аксана Віктараўна Котава і начальнік аддзела падтрымкі і рэалізацыі маладзёжных праектаў і ініцыятыў УВРзМ Алена Станіславаўна Поцька, якія падзяліліся вопытам праектнай дзейнасці з уцягваннем замежных студэнтаў.
Арганізатары фестывалю стварылі спрыяльныя ўмовы для міжнацыянальных і міжкультурных зносін замежных і беларускіх студэнтаў, аказалі падтрымку моладзі ў рэалізацыі творчых ініцыятыў. Удзельнікі мелі магчымасць пазнаёміцца з нацыянальнымі асаблівасцямі, традыцыямі і культурамі розных краін.
- Победитель в номинации «Лучший концептуальный аудиовизуальный проект «Гармония бесконечности» студент факультета искусств и дизайна ГрГУ имени Янки Купалы Евгений Винокуров
- В торжественной церемонии вручения дипломов победителей приняли участие начальник управления воспитательной работы с молодежью О.В. Котова и начальник отдела поддержки и реализации молодежных проектов и инициатив УВРсМ Е.С. Потько
- По итогам интернет-голосования лучшим концептуальным аудиовизуальным проектом «Гармония бесконечности» была признана работа студента факультета искусств и дизайна ГрГУ имени Янки Купалы Евгения Винокурова
- В конкурсе инновационных проектов и информационно-методических материалов «Наше время – инициатива» дипломом І степени отмечен творческий коллектив, в состав которого вошли преподватели и сотрудники ГрГУ имени Янки Купалы
- Дипломом II степени в конкурсе видеоинтервью «20 первых. Поколение успешных» отмечен студент факультета истории, коммуникации и туризма ГрГУ имени Янки Купалы Андрей Савко
- В конкурсе видео-альтернатов «Творчество как диалог мира» дипломом І степени награждены отдел культурно-массовой и досуговой деятельности УВРсМ ГрГУ имени Янки Купалы в лице начальника отдела Е.С. Стельмах и ведущего инженера А.А. Овсейчика
- Театр моды «Уни-Арт» под руководством В.А. Куровской наградили дипломом за активное участие в мероприятиях фестиваля
- ГрГУ имени Янки Купалы награжден дипломом за активное участие в X республиканском фестивале творчества иностранных студентов учреждений высшего образования «Fest-ART.by»
- За участие в республиканской выставке «Грани творчества» диплом вручили студентке факультета искусств и дизайна ГрГУ имени Янки Купалы Чинар Ходжиевой
- Победительницей в интерактивной акции «Vade Mecum» стала студентка факультета искусств и дизайна ГрГУ имени Янки Купалы Елизавета Чекашкина
- Победительницей в интерактивной акции «Vade Mecum» стала студентка факультета искусств и дизайна ГрГУ имени Янки Купалы Елизавета Чекашкина
- В конкурсе инновационных проектов и информационно-методических материалов «Наше время – инициатива» дипломом І степени отмечен творческий коллектив ГрГУ имени Янки Купалы