Сёння, 12 студзеня 2016 года, напярэдадні дня Пасхальнага Хрышчэння Гасподняга ў Музеі гісторыі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта адкрылася традыцыйная выстава. У гэтым годзе ў сценах ВНУ можна ўбачыць лялькі гродзенскай рамесніцы Галіны Жамчужнікавай.
Ацаніць аўтарскія працы прыйшлі студэнты, выкладчыкі і супрацоўнікі ўніверсітэта, а таксама гараджане.
З прывітальным словам да прысутных звярнуўся дырэктар Музея гісторыі Уладзімір Міхайлавіч Сытых, які адзначыў, што ў купалаўскім універсітэце ўпершыню адкрываецца выстава лялек: «Сённяшняя выстава - гэта дэманстрацыя мастацтва і таленту, які не трэба хаваць, а трэба паказваць».
Перад удзельнікамі выставы выступіла рамесніца Галіна Жамчужнікава: «Усе лялькі ўнікальныя. Некаторыя з іх зроблены па фота гродзенцаў, некаторыя - гэта героі казак і Жыхары Гродна, якіх я заўважыла ў нашым горадзе. Хачу сказаць, што гэта мастацтва даступна кожнаму: любы можа навучыцца рабіць такіх лялек».
Убачыць аўтарскія працы можна да 31 студзеня 2016 года ў Музеі гісторыі ГрДУ імя Янкі Купалы па вул. Ажэшкі, 22, аўд. 214. Выстава адкрыта з панядзелка па пятніцу з 9.30 да 16.00.
- В Музее истории ГрГУ имени Янки Купалы открылась выставка кукол гродненской ремесленницы Галины Жемчужниковой
- В Музее истории ГрГУ имени Янки Купалы открылась выставка кукол гродненской ремесленницы Галины Жемчужниковой
- С приветственным словом к собравшимся обратился директор Музея истории ГрГУ имени Янки Купалы В.М. Сытых
- В Музее истории ГрГУ имени Янки Купалы открылась выставка кукол гродненской ремесленницы Галины Жемчужниковой
- Перед участниками выставки выступила ремесленница Галина Жемчужникова
- Оценить авторские работы пришли студенты, преподаватели и сотрудники университета, а также горожане