З 20 лістапада па 1 снежня 2023 года на факультэце эканомікі і кіравання Купалаўскага ўніверсітэта адбылася Міжнародная навуковая стажыроўка «Улікова-аналітычнае забеспячэнне ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь: вопыт Гродзенскага рэгіёна» для магістрантаў Еўразійскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Гумілёва (г. Астана, Рэспубліка Казахстан), якія навучаюцца па адукацыйнай праграме «Улік і аўдыт». Арганізатарам Міжнароднай навуковай стажыроўкі выступіла кафедра фінансаў і бухгалтарскага ўліку Купалаўскага ўніверсітэта.