У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы сабраліся шэсць дэлегацый, якія ўдзельнічаюць у пасяджэнні Рабочай групы пры Савеце міністраў абароны АДКБ па каардынацыі сумеснай падрыхтоўкі ваенных кадраў і навуковай працы. Удзельнікі абмеркавалі цяперашні стан ваеннай адукацыйнай сістэмы, перспектывы яе развіцця і мадэрнізацыю з улікам сучасных рэалій.