Акрэдытацыя
Установа адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы” акрэдытаваная на адпаведнасць віду класічны ўніверсітэт. Сертыфікат № 0004496 аб дзяржаўнай акрэдытацыі на адпаведнасць заяўленаму віду (загад Дэпартамента кантролю якасці адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 6 мая 2014 г. № 145, загад Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 6 мая 2014 г. № 378).
Установе адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы” выдадзены сертыфікат № 0000338 аб дзяржаўнай акрэдытацыі ўніверсітэта па спецыяльнасцях (загад Дэпартамента кантролю якасці адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 6 мая 2014 г. № 145, загад Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 6 мая 2014 г. № 378).
Ліцэнзаванне
Установа адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы” ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці са спецыяльным дазволам (ліцэнзіяй) на права ажыццяўлення дзейнасці № 02100/442, выдадзеным на падставе рашэння ад 30 красавіка 2004 г. № 602 тэрмінам на пяць гадоў і зарэгістраваным у рэестры Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за № 442. Тэрмін дзеяння ліцэнзіі працягнуты на падставе рашэння ад 30 сакавіна 2009 г. № 490 на пяць гадоў. Усе ліцэнзійныя патрабаванні і ўмовы выконваюцца.
Лідскі каледж
Сайт Лідскага каледжа
Адрас, тэлефон, e-mail
231300, г.Ліда, вул. Савецкая, 18
Тэл: +375 (154) 52-43-06
тэл./факс: +375 (154) 52-13-72
e-mail:lk@open.by, lidtc@mail.ru
Дырэктар – Сямашка Андрэй Мікалаевіч
Лідскі каледж з'яўляецца структурным падраздзяленнем установы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» і ажыццяўляе адукацыйную дзейнасць больш за 50 гадоў. За многія гады існавання каледжа было падпрыхтавана звыш 25 тыс. спецыялістаў сярэдняга звяна.
Лідскі каледж сёння – лабараторыя творчасці і поспеху. Структура каледжа ўключае ў сябе пяць аддзяленняў:
-аўтамабільнае;
- гуманітарнае;
- будаўнічае;
- электронікі;
- завочнае.
Падрыхтоўка спецыялістаў вядзецца па 10 спецыяльнасцях дзённай і завочнай форм навучання.
Дзённая форма навучання:
2-40 02 02 Электронныя вылічальныя сродкі;
2-38 01 31 Вытворчасць і тэхнічная эксплуатацыя прылад і апаратаў;
2-37 01 06-31 Тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў (па накірунках);
2-37 01 51-51 Аўтасервіс;
2-01 01 01 Дашкольная адукацыя;
2-01 02 01 Пачатковая адукацыя;
2-70 02 01-01 Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва (вытворчая дзейнасць).
У працэсе навучання ў каледжы ёсць магчымасць атрымання рабочай прафесіі з наступнай кваліфікацыяй:
• электронныя вылічальныя сродкі (Кваліфікацыя: “Тэхнік-электронік” з кваліфікацыяй рабочага “Электрамеханік па рамонце і абслугоўванні падлікова-вылічальных машын” 4 разраду, “Аператар электронна-вылічальных машын (персанальных электронна-вылічальных машын) ” 6 разраду);
• вытворчасць і тэхнічная эксплуатацыя прылад і апаратаў (Кваліфікацыя: “Тэхнік-электрамеханік” з кваліфікацыяй рабочага “Слесар па кантрольна-вымяральных прыладах і аўтаматыцы” 3-4 разраду, “Электрамеханік па сродках аўтаматыкі і прыладах тэхналагічнага абсталявання” 3-4 разраду);
• тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў (па накірунках) (Кваліфікацыя: “Тэхнік-механік” з кваліфікацыяй рабочага “Слесар па рамонце аўтамабіляў” 3 разраду, “Вадзіцель аўтамабіля катэгорыі В,С”);
• аўтасервіс(Кваліфікацыя: “Аўтамеханік” 5 разраду з рабочай прафесіяй “Слесар па рамонце аўтамабіляў 3 разраду”);
• прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва (вытворчая дейнасць) (Кваліфікацыя: “Тэхнік-будаўнік” з кваліфікацыяй рабочага “Каменшчы”, “Штукатур”, “Маляр”, “Сталяр”, “Цясляр” – 3-4 разраду);
• дашкольная адукацыя (Кваліфікацыя: “Выхавацель дашкольнай адукацыі”);
• пачатковая адукацыя (Кваліфікацыя: “Настаўнік”).
Завочная форма навучання:
2-37 01 06-31 Тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў (па накірунках);
2-70 02 01-01 Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва (вытворчая дзейнасць);
2-25 01 35 Бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль;
2-27 01 01 Эканоміка і арганізацыя вытворчасці;
2-44 01 01 Арганізацыя перавозак і кіраванне на гарадскім і аўтамабільным транспарце.
Адукацыйны працэс у каледжы ажыццяўляюць 123 выкладчыкі, сярод якіх 3 кандыдаты навук, 12 магістраў, 48% выкладчыкаў вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі.
Для падрыхтоўкі высокакваліфікаваных спецыялістаў у каледжы створана добрая матэрыяльна-тэхнічная база: аснашчаныя сучасным абсталяваннем кабінеты (к тым ліку 8 камп'ютарных класаў), электронныя адукацыйныя рэсурсы для дыстанцыйнага навучання, навучальный майстэрні; машынны парк, які ўключае 8 грузавых, 6 легкавых аўтамабіляў і 2 аўтобусы; даследчыцкая лабараторыя; вылічальны цэнтр; 2 спартыўныя і 2 трэнажорныя залы, бібліятэка, 2 чытальныя залы, 2 столовыя, медпункт, стаматалагічны кабінет. Іншагароднім навучэнцам даюцца месцы ў 2 інтэрнатах.
У кабінетах, чытальных залах і інтэрнатах ёсць пункты доступу WI-FI, усталявана сістэма хатняга кінатэатра. Арганізавана падключэнне да сеткі Internet са стацыянарных працоўных месцаў.
Ваўкавыскі каледж
Сайт Ваўкавыcкага каледжа
Адрас, тэлефон, e-mail
231900, г.Ваўкавыск, вул. Сацыялістычная, 33
Тэл/факс: +375 (1512) 6-77-25
e-mail: vaukpedkal@tut.by
Дырэктар – Зялік Галіна Сяргееўна
Гісторыя
Ваўкавыскае педагагічнае вучылішча было заснавана ў 1940 годзе. У 2002 годзе яно было рэарганізавана ва ўстанову адукацыі “Ваўкавыскі дзяржаўны педагагічны каледж”, а ў 2004 годзе – у Ваўкавыскі педагагічны каледж установы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы”. З 2006 года перайменаваны ў Ваўкавыскі каледж установы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы”.
Спецыяльнасці
2-010201 Пачатковая адукацыя
2-190101 Дызайн (графічны)
2-020602-05 Тэхналогія (абслугоўваючая праца). Выяўленчае мастацтва
2-890101 Турызм і гасціннасць
2-020308 Замежная мова (з указаннем моў)
2-01 01 01 Дашкольная адукацыя
Усяго навучэнцаў дзённай формы навучання – 637 чалавек.
Колькасць супрацоўнікаў і выкладчыкаў – 122 чалавекі.
Гуманітарны каледж
Сайт Гуманітарнага каледжа
Адрас, тэлефон, e-mail
230025, г.Гродна, вул. Леніна, 4
Тэл: +375 (152) 72-11-26 (прыёмная), факс: +375 (152) 72-11-26
e-mail: grodno.gumcol@gmail.com
Дырэктар – кандыдат культуралогіі, дацэнт Наталля Аляксандраўна Валковіч
Гісторыя
Адна з старэйшых сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў Беларусі ў розныя перыяды свайго існавання дзейнічала як вучылішча, гімназія, школа. У пасляваенны час – як педагагічнае, потым музычна-педагагічнае і зноў педагагічнае вучылішча. У 2000 годзе рэарганізавана ў Гродзенскі дзяржаўны педагагічны каледж, які ў 2004 годзе ўвайшоў у склад ГрДУ імя Янкі Купалы. У маі 2009 годзе навучальная ўстанова атрымала новы статус – Гуманітарны каледж Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Спецыяльнасці
2-030131 Музычная адукацыя
2-010101 Дашкольная адукацыя
2-030201 Фізічная культура
2-890101 Турызм і гасціннасць
2-260231 Дакументазнаўства і дакументацыйнае забеспячэнне кіравання
2-190101-03 Дызайн (графічны)
Выкладчыцкі калектыў налічвае 115 чалавек.
Усяго ў каледжы навучаецца на дзённым аддзяленні 624 навучэнцы, на завочным – 216.
Тэхналагічны каледж
Сайт Тэхналагічнага каледжа
Адрас, тэлефон, e-mail
230015, г.Гродна, вул. Горкага, 84;
Тэл: +375 (152) 43-43-23, факс: +375 (152) 43-15-11
Е-mail: mail@xtt.grsu.by
Дырэктар - Буць Андрэй Іванавіч
Гісторыя
Гісторыя навучальнай установы пачалася з адкрыцця ў 1966 годзе Гродзенскага хіміка-тэхналагічнага тэхнікума, які ў 2004 годзе пераўтвораны ў Тэхналагічны каледж Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. У каледжы ажыццяўляецца падрыхтоўка па праграмах сярэдняй спецыяльнай адукацыі з атрыманнем рабочых прафесій і па праграмах сярэдняй спецыяльнай адукацыі, інтэграваных з праграмамі вышэйшай адукацыі.
Структура
- Электрамеханічнае аддзяленне.
- Хіміка-тэхналагічнае аддзяленне.
- Аддзяленне аўтаматызацыі і вылічальнай тэхнікі.
Спецыяльнасці
2-70 04 03 Водазабеспячэнне, водаадвядзенне і ахова водных рэсурсаў
2-70 04 02 Цеплагазазабеспячэнне, вентыляцыя і ахова паветранага басейна
2-46 01 02 Тэхналогія дрэваапрацоўчых вытворчасцей
2-36 07 01 Машыны і апараты хімічных вытворчасцей і прадпрыемстваў будаўнічых матэрыялаў
2-48 01 01 Хімічная тэхналогія неарганічных рэчываў, матэрыялаў і вырабаў
2-36 03 31 Мантаж і эксплуатацыя электраабсталявання
2-36 01 01 Тэхналогія машынабудавання
2-40 01 01 Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій
2-53 01 01 Аўтаматызацыя тэхналагічных працэсаў і вытворчасцей
2-40 02 02 Электронныя вылічальныя сродкі
Колькасць супрацоўнікаў каледжа – 180 чалавек.
Высокі ўзровень навучання забяспечвае наяўнасць 5 камп'ютарных класаў з выхадам у Інтэрнэт, 21 лабараторыі, вучэбна-вытворчых майстэрняў, 26 навучальных кабінетаў.
Каледжам заключаны дагаворы аб супрацоўніцтве з арганізацыямі:
- Установай адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт»;
- Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэтам;
- Установай адукацыі «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт»;
- Установай адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі».
- ААА«Гродна Азот»;
- ООО «Будаўніча-мэблявае аб'яднанне "ЗОВ"»;
- ГУКПП «Гроднаводаканал»;
- ПРУП «Гроднааблгаз».
У каледжы працуюць 7 спартыўных секцый:
Гурткі мастацкай і іншай накіраванасці:
- тэхнічнай творчасці «Юны тэхнік»;
- «Тэхнагук»
- «Вакальная група»
- «Сучасны танец»
- «Мой радавод»
- Турыстычна-краязнаўчы «Музеязнаўства»
- «Декаратыўная творчасць»
- міні-футбол
- лёгкая атлетыка
- «Абаронца айчыны»
- настольны тэніс
- Мнагабор'е "Здоровье"