8 мая ў Гродне адбыўся абласны этап Рэспубліканскага конкурсу прыгажосці і таленту "Каралева студэнцтва Беларусі". У гэтым прэстыжным спаборніцтве прынялі ўдзел 9 таленавітых студэнтак Гродзеншчыны. Тытул "Каралева студэнцтва Беларусі" на абласным этапе атрымала студэнтка 3 курса філалагічнага факультэта Юлія Сінкевіч.
Маштабнае свята ў горадзе пачалося раніцай з акцыі "Беларусь памятае", прадстаўнікі грамадскасці ўсклалі вянкі і кветкі да брацкай магілы ў парку Жылібера. Па вуліцы Сацыялістычнай да вуліцы Дзяржынскага стройнай калонай прайшлі праўнукі пераможцаў, а на плошчы Тызенгаўза гродзенцаў чакаў плац-канцэрт курсантаў ваеннага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы і ўрачысты вальс, у якім закружыліся і купалаўцы. На плошчы Леніна адбыўся мітынг, а потым тут на працягу ўсяго дня праходзіў канцэрт.
У выніку паспяховай абароны бізнес-праектаў новымі рэзідэнтамі Навукова-тэхналагічнага парку Купалаўскага ўніверсітэта сталі: таварыства з абмежаванай адказнасцю «Кіндом лагістык», індывідуальныя прадпрымальнікі Ганна Хаменя і Міхаіл Афанасенка.
Учора, 7 мая, напярэдадні Дня Перамогі адбылася міжуніверсітэцкая студэнцкая грамадзянска-патрыятычная акцыя па месцах баявой славы Гродзеншчыны, ініцыяваная факультэтам гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы.
Прадстаўнікі факультэта эканомікі і кіравання Купалаўскага ўніверсітэта прынялі ўдзел у адкрыцці Рэспубліканскага маладзёжнага кірмашу вакансій, які прайшоў у Навукова-тэхналагічным парку ГрДУ імя Янкі Купалы.
У Тэхнапарку ГрДУ імя Янкі Купалы адбылася ўрачыстая цырымонія, прысвечаная заканчэнню навучання навучэнцаў па адукацыйнай праграме “Бізнес-адміністраванне. Фінансы. Лагістыка».
Паважаныя купалаўцы! Мы рады аб'явіць аб правядзенні конкурсу па распрацоўцы Прызначэння Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Гэта цудоўная магчымасць для вас праявіць свае творчыя здольнасці і ўнесці свой уклад у развіццё нашай альма-матэр.
2 мая ў сценах ГрДУ імя Янкі Купалы адбыўся Савет універсітэта. Традыцыйна на пасяджэнні ўшаноўвалі супрацоўнікаў і студэнтаў, якія дасягнулі поспехаў у навучальнай, навуковай і выхаваўчай дзейнасці.
З 29 красавіка па 1 мая ў Мінску адбыўся Першы беларуска-ўзбекскі форум прафесійнай адукацыі. Галоўнай мэтай мерапрыемства стала ўмацаванне супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі ў сферы падрыхтоўкі высокакваліфікаваных спецыялістаў.
Студэнтка 4 курса факультэта біялогіі і экалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы Амелія Юдзіна родам з Екацярынбурга. Дзяўчына расказала пра тое, чаму выбрала вучобу і працу ў Беларусі, і пра любоў да барсукоў.
Удзельнікі калегіі наведалі ВНВА "Студэнцкі медыяцэнтр" пры кафедры журналістыкі. Падчас экскурсіі па медыяцэнтры дэлегацыя на чале з Андрэем Кунцэвічам, першым намеснікам Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь, пазнаёмілася з напрамкамі дзейнасці медыяцэнтра, студэнцкімі праектамі, асаблівасцямі практыкаарыентаванай падрыхтоўкі будучых журналістаў.
Аб рабоце са студэнтамі ў аўдыторыі і палявых умовах, аб любові да мохаў і краязнаўчых экскурсіях па фартах Гродзенскай крэпасці, аб навуковых адкрыццях і папулярных ведах захоплена і натхнёна расказала калегам дацэнт кафедры батанікі ГрДУ імя Янкі Купалы Анастасія Саковіч.
28 красавіка ў сценах Купалаўскага ўніверсітэта адбылася XXIV алімпіяда Школы дакладных навук факультэта матэматыкі і інфарматыкі па матэматыцы сярод навучэнцаў 4–9 класаў.
Дыялог па гарачых слядах VII Усебеларускага народнага сходу 29 красавіка сабраў у вялікай актавай зале студэнтаў універсітэта.
29 красавіка ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбылася справаздачна-выбарная канферэнцыя. Дэлегатамі канферэнцыі былі прааналізаваны вынікі дзейнасці арганізацыі за апошнія пяць гадоў.
З 22 па 26 красавіка ў Купалаўскім універсітэце прайшоў тыдзень факультэта біялогіі і экалогіі. Займальныя інтэлектуальныя гульні і спаборніцтвы, конкурс грацыі і прыгажосці "Міс і Містар факультэт біялогіі і экалогіі", а таксама музычная віктарына аб'ядналі студэнтаў і выкладчыкаў у калейдаскопе яркіх падзей.
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы аб'яўляе аб правядзенні XII адкрытага конкурсу студэнцкіх бізнес-ідэй інавацыйных стартапаў «ІнНаСтарт»! Да ўдзелу запрашаюцца таленавітыя студэнты, у якіх ёсць цудоўныя ідэі, здольныя змяніць свет і прыўнесці інавацыі ў розныя галіны і сферы дзейнасці. Важная ўмова - ваш праект павінен мець патэнцыял камерцыялізацыі.
З 24 па 26 красавіка на ваенным факультэце Купалаўскага ўніверсітэта прайшоў Чэмпіянат ваенных факультэтаў і інстытута ва ўстановах вышэйшай адукацыі. Купалаўцы ў ліку прызёраў.
Супрацоўніцтва паміж вучонымі ГрДУ імя Янкі Купалы і ГрДМУ дазволіла стварыць інавацыйны прадукт, які атрымаў прызнанне экспертаў у галіне аховы здароўя і тэхналогій здароўезберажэння.
Мерапрыемства па выніках VII Усебеларускага народнага сходу - галоўнай палітычнай падзеі года - аб'яднала супрацоўнікаў універсітэта і прайшло 26 красавіка.
Інавацыйныя і высокатэхналагічныя распрацоўкі вучоных ГрДУ імя Янкі Купалыпрымаюць удзел у штогадовай выставе інавацый "HI-TECH" і Пецярбургскім тэхнічным кірмашы, якія праходзяць у Санкт-Пецярбургу ў кангрэсна-выставачным цэнтры "Экспафорум" з 24 па 26 красавіка.
24 і 25 красавіка - сапраўды гістарычныя дні для Рэспублікі Беларусь! Сярод дэлегатаў VII ВНС – рэктар Купалаўскага ўніверсітэта Ірына Кітурка і студэнтка 2 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Анастасія Кісель.
У конкурсе аратарскага майстэрства штогод прымаюць удзел студэнты і слухачы Купалаўскага ўніверсітэта, у тым ліку замежныя грамадзяне.
25 красавіка Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы стаў эпіцэнтрам танцавальнага мастацтва. На сцэне разгарнуўся адкрыты агульнаўніверсітэцкі танцавальны фестываль-конкурс «Стыль-DANCE - Энергія. Прыгажосць. Гармонія». Гэтая яркая падзея аб'яднала таленавітых танцораў горада Гродна, падарыўшы гледачам незабыўнае відовішча і буру эмоцый.
Інавацыйныя і высокатэхналагічныя распрацоўкі вучоных ГрДУ імя Янкі Купалыпрымаюць удзел у штогадовай выставе інавацый "HI-TECH" і Пецярбургскім тэхнічным кірмашы, якія праходзяць у Санкт-Пецярбургу ў кангрэсна-выставачным цэнтры "Экспафорум" з 24 па 26 красавіка.
23 красавіка адбылося паседжанне навукова-тэхнічнай рады ўніверсітэта ў абноўленым складзе. У ходзе правядзення пасяджэння былі разгледжаны і абмеркаваны ключавыя аспекты навуковай і інавацыйнай дзейнасці ўніверсітэта, у прыватнасці, абмеркавана Праграма ўдасканалення навуковай і інавацыйнай дзейнасці ўніверсітэта на перыяд да 2030 года.
З 24 па 26 красавіка ў Гродне праходзіць Маладзёжны кірмаш вакансій для працаўладкавання выпускнікоў навучальных устаноў і навучэнскай моладзі.
У Палацы Рэспублікі стартавала галоўная палітычная падзея года - VII Усебеларускі народны сход. Форум аб'яднаў прадстаўнікоў усіх слаёў насельніцтва і сфер дзейнасці і вызначыць вектар развіцця краіны на бліжэйшую будучыню, расставіць акцэнты і паставіць задачы для эканомікі і грамадства. Рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка і студэнтка 2 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Анастасія Кісель - дэлегаты Усебеларускага народнага сходу. Таксама купалаўцы глядзелі трансляцыю ў карпусах універсітэта ў межах інфармацыйных гадзін.
Сёння ў 14:00 у Палацы Рэспублікі стартавала галоўная палітычная падзея года - VII Усебеларускі народны сход. Форум аб'яднаў прадстаўнікоў усіх слаёў насельніцтва і сфер дзейнасці і вызначыць вектар развіцця краіны на бліжэйшую будучыню, расставіць акцэнты і паставіць задачы для эканомікі і грамадства.
Ужо сёмы раз марафон збярэ ўдзельнікаў у сценах Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Дадзеная падзея даўно стала знакавай у календары не толькі купалаўцаў. Штогод да марафону далучаецца моладзь з усёй Беларусі, а з нядаўняга часу і студэнты з Расіі. Фінальныя мерапрыемствы марафону пройдуць з 6 па 8 траўня.
Мерапрыемства было прымеркавана да 80-годдзя ўтварэння Гродзенскай вобласці і 100-годдзя ўтварэння органаў гандлю Беларусі. Алея была высаджана на плошчы Дзекабрыстаў, акрамя таго паблізу ад пасадак былі ўстаноўлены лавачкі, на якіх змогуць адпачываць гродзенцы і госці горада, любуючыся прыгожымі дрэвамі.
З 19 па 25 красавіка праходзіць рабочы візіт прарэктара па вучэбнай рабоце Лявонція Паўлава, дэкана педагагічнага факультэта Юрыя Гняздоўскага і намесніка начальніка аддзела міжнародных праектаў і акадэмічнай мабільнасці Алесі Бялко ў Кітайскую Народную Рэспубліку, горад Ціндао, правінцыя Шаньдун.
19 красавіка ў Купалаўскім універсітэце адбылося завяршэнне хакатона «Экалін-2024», арганізаванага з мэтай заахвочвання экалагічнай дасведчанасці, прадухілення парушэнняў у сферы аховы навакольнага асяроддзя і падтрымкі адукацыйных і асветніцкіх ініцыятыў па ўстойлівым выкарыстанні прыродных рэсурсаў.
Грамадзянска-патрыятычны праект «Дарогамі Перамогі - Вызваленне Гродзенскай вобласці» прысвечана вызваленню Гродзенскай вобласці ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і праводзіцца ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы штогод напярэдадні Дня Перамогі. Мэта акцыі - уцягнуць шырокія масы моладзі ў мерапрыемствы, звязаныя са святкаваннем Дня Перамогі, сфарміраваць у моладзі актыўную грамадзянскую пазіцыю і патрыятызм.
У Каложскай царкве адбылася ўрачыстая цырымонія гашэння паштовай маркі «Са святам Вялікадня! Хрыстос уваскрэс!», паведамляе «Пул 4 Рэгіён».
Рэспубліканскі суботнік – шматгадовая традыцыя, якая штогод збірае беларусаў разам на карысць краіны. Рэктарат, супрацоўнікі і студэнты ў гэтую суботу ўнеслі свой уклад у агульную справу.
125 гадоў таму, у далёкім 1899 годзе, у азнаменаванні стагоддзя з дня нараджэння Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна, у Гродне на вуліцы Сафійскай адбылося адкрыццё гарадскога вучылішча, якое і атрымала імя вялікага рускага паэта. Праз доўгія дзесяцігоддзі гэтая навучальная ўстанова стала Гуманітарным каледжам ГрДУ імя Янкі Купалы.
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 19 красавіка адбылася доўгачаканая цырымонія ўзнагароджання фіналістаў VI Рэспубліканскага маладзёжнага фестывалю-конкурсу «МЕДЫЯСФЕРА-2024». Гэтае мерапрыемства аб'яднала маладыя таленты ў сферы медыямастацтва з усёй краіны.
18 красавіка ў актавай зале Купалаўскага ўніверсітэта панавала атмасфера свята, у гэты дзень дзясяткі людзей прыйшлі павіншаваць з юбілеем аднаго з самых выдатных выкладчыкаў і трэнераў – прафесара кафедры спартыўных гульняў ГрДУ імя Янкі Купалы Вячаслава Максімовіча.
Учора, 18 красавіка, адбыўся яркі конкурс «Лепшая група ўніверсітэта – 2024». Студэнты зіхацелі талентамі і здзіўлялі журы! Прыняць удзел у конкурсе маглі навучальныя групы 2-5 курсаў усіх факультэтаў дзённай формы навучання.
Ужо шосты раз Рэспубліканскі маладзёжны фестываль-конкурс «МЕДЫЯСФЕРА-2024» сабраў крэатыўную моладзь у сценах Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. У гэтым годзе на суд журы ўдзельнікі даслалі больш за сотню работ, з якіх у фінал прайшлі 65 праектаў у пяці намінацыях. Традыцыйна работы прымаліся ў дзвюх катэгорыях - «Юніёры» і «Профі».
Каманды студэнтаў розных факультэтаў універсітэта, навучэнцы каледжаў ГрДУ імя Янкі Купалы, а таксама каманда Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта прымаюць удзел у спартыўных і творчых мерапрыемствах, якія праходзяць у рамках фестывалю.
З 9 па 12 красавіка ў Маладзечне прайшла Рэспубліканская спартакіяда каледжаў – 2024 па валейболе сярод юніёрак. Навучэнцы Гуманітарнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы сталі сярэбранымі прызёрамі спаборніцтваў.
Учора, 16 красавіка, у ГрДУ імя Янкі Купалы адбыўся VII адкрыты Фестываль Наўруз Байрам. На працягу дня купалаўцы даведваліся пра культуры розных краін, спрабавалі нацыянальныя стравы і ўдзельнічалі ў майстар-класах. Завяршыўся святочны дзень яскравым канцэртам! Усе падрабязнасці ў нашым фотарэпартажы.
Свята надыходу вясны і пачатку новага года, сімвал адзінства і гармоніі. У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы сёмы раз адзначаюць усходняе свята Наўруз Байрам.
Узнагароджанне адбылося ў рамках фестывалю «Беларусь - мая песня», які прайшоў у Палацы Рэспублікі, дзе Гродзенская вобласць прадставіла гала-канцэрт «Прынёманне: зямля і людзі», удзел у якім прынялі больш за 50 лепшых творчых калектываў і каля тысячы выканаўцаў з розных куткоў рэгіёну.
Купалаўскі ўніверсітэт шосты раз стане пляцоўкай правядзення Рэспубліканскага маладзёжнага фестывалю-конкурсу «МЕДЫЯСФЕРА-2024». Журы фестывалю-конкурсу, які ладзіць ГрДУ імя Янкі Купалы пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, завяршыла сваю працу. Фіналістамі сталі 65 праектаў, аўтары якіх будуць адзначаны дыпломамі 1, 2, 3 ступені і спецыяльнымі намінацыямі журы.
Стартавала кампанія 11 красавіка з працэдуры размеркавання выпускнікоў факультэта эканомікі і кіравання і факультэта фізічнай культуры.
Рэсертыфікацыйны аўдыт сістэмы менеджменту якасці на адпаведнасць патрабаванням СТБ ISO 9001-2015, ISO 9001:2015 у Нацыянальнай сістэме пацвярджэння Рэспублікі Беларусь прайшоў 10-12 красавіка ў ГрДУ імя Янкі Купалы.
Група студэнтаў 3-га курса фізіка-тэхнічнага факультэта наведала цэнтр кампетэнцый РІПА ў Мінску пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры электратэхнікі і электронікі Андрэя Самародава.