У малой зале Палаца Рэспублікі 30 студзеня 2016 года адбылося пашыранае пасяджэнне Рэспубліканскага Савета РГА «Белая Русь».
У сустрэчы прынялі ўдзел 347 чалавек, сярод якіх міністры, сенатары Савета Рэспублікі, дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў, кіраўніцтва ўніверсітэтаў Беларусі, заслужаныя артысты і знакамітыя спартсмены краіны. Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы прадставіў старшыня першаснай студэнцкай арганізацыі «Белая Русь», в.а. начальніка ўпраўлення выхаваўчай работы з моладдзю Сяргей Алегавіч Іваноў.
На пасяджэнні абмяркоўваліся вынікі працы рэспубліканскай грамадскай арганізацыі «Белая Русь» за 2015 год, а таксама планы і перспектывы на 2016 год. «У прыватнасці, арганізацыя мае намер удзельнічаць у кампаніі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Акрамя таго, ішла размова аб пошуку і падрыхтоўцы новых лідэраў, - распавёў Сяргей Алегавіч. - Старшыня РГА «Белая Русь» Аляксандр Міхайлавіч Радзькоў, выступаючы перад аўдыторыяй, падкрэсліў, што сённяшняя студэнцкая моладзь - гэта ў блізкай будучыні кіроўная эліта нашай краіны. Цяперашнім студэнтам, магістрантам, аспірантам трэба будзе ўзначаліць працоўныя калектывы на розных узроўнях: ад вытворчага цэха да міністэрства».
У рамках пасяджэння дадзены старт новаму праекту «Белая Русь у асобах», мэта якога - расказаць пра лепшых кіруючых і радавых удзельніках «Белай Русі», пра іх месца працы, жыццёвую пазіцыю і захапленні. Адным з першых удзельнікаў праекту стаў прадстаўнік купалаўскага ўніверсітэта Сяргей Алегавіч Іваноў.
Даведка
РГА «Белая Русь» была створана ў 2008 годзе і за 8 гадоў свайго існавання стала адной з самых шматлікіх і ўплывовых грамадска-палітычных арганізацый краіны. У яе структуры сфарміраваны перспектыўны рэзерв кадраў, вядзецца праца па прыцягненні ў шэрагі арганізацыі моладзевага актыву. Распрацавана і эфектыўна выкарыстоўваецца сістэма маніторынгу грамадскай думкі насельніцтва, у тым ліку і праз працу грамадскіх прыёмных.
Сёння ў шэрагу РГА «Белая Русь» 161162 чалавекі і 7904 першасныя арганізацыі. Ахоп членствам у аб'яднанні складае 3% ад працаздольнага насельніцтва краіны.
- В малом зале Дворца Республики состоялось расширенное заседание Республиканского Совета РОО «Белая Русь»
- На заседании Республиканского Совета РОО «Белая Русь» выступил член президиума Ю.М. Алексей
- На заседании Республиканского Совета РОО «Белая Русь» перед аудиторией выступил депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь В.А. Девятовский
- На заседании Республиканского Совета РОО «Белая Русь» доклад представил ректор ГГАУ В.К. Пестис
- Одним из первых участников проекта «Белая Русь в лицах» стал представительГрГУ имени Янки Купалы С.О. Иванов
- Председатель первичной студенческой организации «Белая Русь», и.о. начальника управления воспитательной работы с молодежью ГрГУ имени Янки Купалы С.О. Иванов (справа) в рамках заседания пообщался с председателем РОО «Белая Русь» А.М. Радьковым (слева)
- Участники заседания Республиканского Совета РОО «Белая Русь»
- Сотрудник ГрГУ имени Янки Купалы С.О. Иванов принял участие в заседании Республиканского Совета РОО «Белая Русь»
- Сотрудник ГрГУ имени Янки Купалы С.О. Иванов принял участие в заседании Республиканского Совета РОО «Белая Русь»